Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Гэта трэба бачыць: судзейства ў РПЛ настолькі раззлавала Ганчарэнку, што на пасляматчавых інтэрв'ю ён агрэсіўна маўчаў. Мем дня!
Відэа

Гэта трэба бачыць: судзейства ў РПЛ настолькі раззлавала Ганчарэнку, што на пасляматчавых інтэрв'ю ён агрэсіўна маўчаў. Мем дня!

Праз таго ж суддзю звальняўся калега Карніленкі.

Аўтар — Alex Zagorski
29 верасня, 22:42
Гэта трэба бачыць: судзейства ў РПЛ настолькі раззлавала Ганчарэнку, што на пасляматчавых інтэрв'ю ён агрэсіўна маўчаў. Мем дня!

У пятніцу матчам паміж «Растовам» і «Уралам» Віктара Ганчарэнкі адкрываўся 10 тур РПЛ, і адкрыццё атрымалася што трэба – каманда беларускага коўча забіла двойчы (на 4-й і 17-й хвілінах), але ў выніку гульня завяршылася ўнічыю 2:2, прычым не без спрэчных судзейскіх рашэнняў.

Па-першае, пры ліку 2:0 на карысць «Урала» першы гол «Растова» быў забіты з вельмі неадназначнага пенальці. Спачатку суддзя не звярнуў увагі на эпізод, але пасля падказкі ад калег і прагляду VAR такі прызначыў 11-метровы.

Каб не цягнуць гуму і не займацца самасудам, адразу звернемся да каментара былога арбітра катэгорыі ФІФА Сяргея Лапачкіна, які раней таксама абслугоўваў матчы РПЛ:

– Гэтае рашэнне падаецца мне памылковым, таму што паміж абаронцам і нападаючым адбываецца кантакт і рука абаронцы ў натуральным палажэнні: пасля кантакту ён шукае баланс, быццам губляючы раўнавагу, падае. Таму мне падаецца, што гэта рука ў натуральным палажэнні, мінімальная адлегласць паміж гульцамі. І вы паглядзіце: калі ад манітора [VAR] галоўны суддзя адыходзіць, ён вельмі нервуецца, на мой погляд, не да канца быў упэўнены, – пракаментаваў спрэчны эпізод для «Матч ТВ» Лапачкін.

Напачатку другога тайму «Растоў» лік зраўняў, але ж не сканчваецца на гэтым гульня і судзейскія дзівосы: на 78-й хвіліне галоўны арбітр Раман Галімаў паказаў прамую чырвоную картку аўтару другога гола «Урала» Андрэю Ягорычаву. Як піша sports.ru, верагодна, Галімаў вырашыў, што гэта быў фол апошняй надзеі, хаця кантакт гульцоў адбыўся ля бакавой лініі, а да брамы заставалася каля сарака метраў.

Няхай гэтым разам спрэчнае рашэнне прама не паўплывала на вынік гульні, але 100% стала апошняй кропляй для Віктара Ганчарэнкі – спачатку на флэш-інтэрв'ю, а потым і на пасляматчавым беларус не вымавіў ні слова, так бы мовіць, агрэсіўна маўчаў.

Безумоўна, гэта найлепшае інтэрв'ю года Расіі.

А вось у адрозненні ад Ганчарэнкі прэзідэнт «Урала» Рыгор Іваноў не стрымліваўся. Спіч атрымаўся вельмі эксцэнтрычным:

«Навошта праяўляць карэктнасць? Вы ж самі ўсё бачылі. Судзейства было лайном.

Судзейскае свавольства? Калі журналісты кажуць, што гэта свавольства, то, па мне, гэта ўвогуле катастрофа.

На маю думку, іх усіх [суддзяў] трэба ўзяць і ўтапіць. Гульня ішла спакойна, два забілі, а суддзя прыдумаў пенальці і ўсё зламаў. І футбаліста выгнаў ні завошта. Гэта як?!

Не магу сказаць, што б зрабілі з суддзёй у 90-я за такую працу.

Я сёньня размаўляў з кіраўнікамі нашага футбола. Кажу: «Растлумачце, што рабіць?» Мы пасля кожнай гульні пішам у ЭСК. Тры разы ўжо прызналі, што мы маем рацыю. І што рабіць?

Давайце я зараз, каб скончыць з футболам, вазьму біту, выбегу на поле і разаб'ю каму-небудзь галаву. Няхай мяне дыскваліфікуюць пажыццёва. Што яшчэ рабіць? Усё, што трэба, я ўжо раблю, але ніякага кшталту не бачу».

Але не толькі Ганчарэнку сапсаваў настрой Галімаў – у красавіку 2023-га праз яго дзеянні звольніўся генеральны дырэктар «Крылоў Саветаў» Сяргея Карніленкі Вадзім Андрэеў.

Тады «Крылы» саступілі «Пары НН» (1:2) у 24-м туры РПЛ, на 43-й хвіліне Галімаў не прызначыў пенальці на карысць «Крылаў Саветаў» пасля сутыкнення гульца самарцаў з супернікам у штрафной пляцоўцы. Клуб Карніленкі паскардзіўся ў экспертна-судзейскую камісію, але марна. Тады Андрэеў і звольніўся, патлумачыўшы гэта барацьбой з «судзейскім самавольствам». Ну што ж ты будзешь рабіць, яно паўсюль у РБ і РФ!

Пасля нічыі з «Растовам» каманда Ганчарэнкі займае 7-е месца ў табліцы з 15 пунктамі. Серыя «Урала» без перамог дасягнула адзнакі ў пяць матчаў – 2 нічыі, 3 паразы. Таксама адзначым, што ўдзел у сённяшняй сустрэчы прымалі беларускія абаронцы Уладзіслаў Малькевіч і Ягор Філіпенка: першы выйшаў на поле на 61-й хвіліне, другі – на 82-й.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты