Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Экс-гулец «Слуцка» засмуціў «Аль-Наср» Раналду ў ЛЧ: на перапынак «Істыклол» уходзіў з сенсацыяй, але потым партугалец такі ўзяўся за справу
Відэа

Экс-гулец «Слуцка» засмуціў «Аль-Наср» Раналду ў ЛЧ: на перапынак «Істыклол» уходзіў з сенсацыяй, але потым партугалец такі ўзяўся за справу

Першы гол легенды ў галоўным турніры Азіі.

Аўтар — Alex Zagorski
3 кастрычніка, 16:40
Экс-гулец «Слуцка» засмуціў «Аль-Наср» Раналду ў ЛЧ: на перапынак «Істыклол» уходзіў з сенсацыяй, але потым партугалец такі ўзяўся за справу

Зорны саудаўскі «Аль-Наср» працягвае падарожжа па галоўнаму клубнаму турніру Азіі. У аўторак Крышціяну Раналду і кампанія ў межах групавога этапу азіяцкай Лігі чэмпіёнаў прымалі на сваім полі «Істыклол» з Таджыкістана.

Матч не стаў лёгкай прагулкай для «Аль-Насра», на перапынак супернікі ўвогуле сышлі з сенсацыяй – «Істыклол» перамагаў дзякуючы голу былога форварда «Слуцка» Сеніна Себаі. Мяч апынуўся ў сетцы не без памылкі брамніка саўдытаў.

Нагадаем, Себаі гуляў у Беларусі ў 2015-2017 гадах. Пасля гэтага пераважна ён выступаў за расійскія клубы – «Балтыка», «Тамбоў», «Хімкі» і «Ахмат». Былі камандзіроўкі ў казахстанскім «Таболе» (2019-2020) і ізраільскім «Ірані» Кір'ят-Шмана (2022-2023).

Ва ўчорашнім жа матчы сенсацыі не здарылася. На 66-й хвіліне лік зраўняў ніхто іншы як Крышціяну Раналду – для партугальца гэта першы гол у азіяцкай Лізе чэмпіёнаў: у папярэдніх двух матчах (у кваліфікацыі супраць «Аль-Ахлі» і ў групе з «Персіполісам») на рахунку легенды два асісты.

У заключную 20-хвілінку перамогу «Аль-Насру» прынёс бразілец Таліска – ён адзначыўся галамі на 72-й і 77-й хвілінах

Пасля двух тураў групавога этапу «Аль-Наср» з шасцю пунктамі займае першае месца ў сваёй групе, «Істыклол» Себаі ідзе апошнім з адным балам.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты