Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Ібрагімавіча затролілі! Хто дазволіў сабе такую дзёрзкасць

Ібрагімавіча затролілі! Хто дазволіў сабе такую дзёрзкасць

Златан не ўзрадуецца

Аўтар — KentYara98
16 кастрычніка, 18:06
Ібрагімавіча затролілі! Хто дазволіў сабе такую дзёрзкасць

На днях у італьянскім Трэнта прайшоў спартовы фэст, госцем якога стаў экс-гулец «Мілана» Златан Ібрагімавіч.

У рамках мерапрыемства швед паразмаўляў з прэсай і распавёў пра свае адносіны з агентам Міно Раёлай, працу з Фабіа Капэла і пераход у «Інтэр».

Не абышоў бокам Ібрагімавіч і пытанне пра Балатэлі. Экс-гулец зборной Швецыі заявіў, што італьянец не змог раскрыць свой патэнцыял:

«Калі ў дзіцяці ёсць магчымасць рэалізаваць свой талент… У яго было шмат магчымасцяў, але ён не скарыстаўся ніводнай. Шмат хто хоча мець толькі адну магчымасць, а ён упусціў усе магчымасці, якія ў яго былі».

Балатэлі не стаў адмоўчвацца і адказаў Златану ўсяго адной карцінкай. На ёй італьянец трымае кубак Лігі Чэмпіёнаў - трафей, які так і не скарыўся шведу.

І так, ён тэгнуў Ібру! Максімальны ўзровень дзёрзкасці, які дакладна не спадабаецца Златану.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты