Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/У экс-гульца мінскага «Дынама» знайшлі рэдкае сістэмнае захворванне – доўга лячыўся, але вярнуўся ў футбол

У экс-гульца мінскага «Дынама» знайшлі рэдкае сістэмнае захворванне – доўга лячыўся, але вярнуўся ў футбол

Дапамог украінскі клуб былога трэнера «Шахцёра».

Аўтар — KentYara98
26 кастрычніка, 12:21
У экс-гульца мінскага «Дынама» знайшлі рэдкае сістэмнае захворванне – доўга лячыўся, але вярнуўся ў футбол

Івуарыйскі футбаліст Жан По добра вядомы аматарам беларускага футбола – паспеў пагуляць за «Тарпеда-БелАЗ», «Смалявічы», «Нёман». Але самы паспяховы адрэзак ягонай беларускай кар'еры прайшоў у мінскім «Дынама». За сталічную каманду По правёў 28 матчаў чэмпіянату, у якіх вызначыўся 7 галамі. А ў студзені 2022 года перайшоў у егіпецкі «Ісмаілі».

Але ў афрыканскiм клубе По згуляў толькi восем матчаў за паўгода. Пасля чаго яго ўзяў ў арэнду крыварожскі «Крыўбас» пад кіраўніцтвам эск-трэнера салігорскага «Шахцёра» Юрыя Вернiдуба. Але туды По змог трапiць толькi ў 2023-м – да таго Украiна не давала яму вiзу. А пакуль футбалiст чакаў, то, аказваецца, захварэў на малярыю.

Упершыню гульца ў клубе пабачылi ў лютым 2023-га на зборах у Турцыi, дзе адправiлi на медагляд. Там высветлiлася, што страты ў вазе i фiзiчнай форме По складана патлумачыць проста наступствамі перанесенай хваробы.

Калi гулец усё ж уехаў ва Украiну, клуб адправiў яго на паглыбленнае абследаванне ў Кiеў. Пасля яго дактары дыягнаставалi даволi рэдкае сістэмнае захворванне, якое абвастрылася з-за малярыi. Дакладную назву ў клубе не раскрываюць – кажуць толькi, што яно, хутчэй за ўсё, спадчыннае, даволi рэдкае, але, на шчасце, вылечнае.

– Сiтуацыя была нетыповай для футбола. Найперш гэта чалавечыя адносіны. У цяжкі час для футбаліста мы зрабілі тое, што і павінны зрабіць. Гэта наш імідж, нашае імя, – цяпер кажа гендыр «Крыўбаса» Уладзiмiр Баенка.

У вынiку клуб, хоць i не быў абавязаны, але арганізаваў лячэнне гульца, якое расцягнулася на паўгода. По адзначае, што ўвесь час, пакуль ён лячыўся, на яго не забываліся і заўсёды запрашалі на камандныя мерапрыемствы.

Летам сардэчна-сасудзістыя тэсты паказалi, што івуарыец можа вярнуцца ў спорт. 28 жніўня івуарыец нарэшце дэбютаваў за «Крыўбас» у матчы супраць «Абалоні», правёўшы на полі 25 хвілін. Пакуль гулец не заўсёды пападае ў заяўку, на поле з'яўляецца на кароткія адрэзкі, але мае вялікае жаданне змагацца за крыварожцаў.

«Было няпроста, вельмі няпроста. Але хлопцы, галоўны трэнер, дырэктар – усе мне ў адзін голас казалі: «Спакойна, мы за цябе! Гэта толькі этап, усё будзе добра»! Клуб мне вельмі дапамог. Цяпер я хачу гуляць толькі за «Крыўбас», дапамагаць яму, каб клуб быў як мага вышэй!» – кажа По.

Іншыя пасты блога

Усе пасты