Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Кіраўніцтва «Айнтрахта» Браўншвейг адмяніла падвышэнне коштаў на квіткі пасля абурэння фанатаў

Кіраўніцтва «Айнтрахта» Браўншвейг адмяніла падвышэнне коштаў на квіткі пасля абурэння фанатаў

Пратэст, які здолеў нешта змяніць.

Аўтар — KentYara98
27 кастрычніка, 16:50
Кіраўніцтва «Айнтрахта» Браўншвейг адмяніла падвышэнне коштаў на квіткі пасля абурэння фанатаў

Ці могуць фанаты ўплываць на клубныя рашэнні? Задайце гэтае пытанне ў Беларусі і вы, напэўна, атрымаеце адмоўны адказ.

А вось ультрас «Айнтрахт» Браўншвейг лічаць, што могуць і дамагаюцца свайго.

У пачатку сезона нямецкі клуб правёў 5 дамашніх матчаў, на якіх прымянялася практыка павышэння коштаў на квіткі як на хатнюю трыбуну, так і на гасцявы сектар. Гэта вельмі не спадабалася заўзятарам.

Таму на гульні з «Санкт-Паўлі», дзе, дарэчы, да пратэсту далучыся і госці, фанаты пакінулі без увагі першую пяціхвілінку гульні. Адныя проста маўчалі, іншыя зайшлі на сектар толькі на 6-й хвіліне. Таксама была адменена ўся харэаграфія. А ў другім тайме гасцявы сектар закідаў поле тэніснымі мячамі. Не абышлося і без банэраў з меркаваннем адносна павышэння коштаў.

(Надпіс «Футбол павінен заставацца даступным!»)

Клуб не пакінуў паводзіны ультрас без увагі і пасля гульні арганізаваў сустрэчу з прадстаўнікамі заўзятараў, падчас якой высветлілася, што ў павышэнні коштаў няма асаблівай патрэбы. Першапачаткова заяўлялася, што зыходзячы з больш складаных эканамічных умоў, такіх як павелічэнне затрат на электраэнергію, больш высокія арэндныя плацяжы і павышэнне мінімальнай заработнай платы, клуб разлічыў кошт квіткоў на сезон 2023/2024 з неабходным ростам. Але бягучы даход ад продажу атрымаўся крыху вышэйшым, чым той, на які разлічвалі перад пачаткам сезона.

У выніку, клуб вырашыў адмовіцца ад нацэнак, а таксама выкаціў новую канцэпцыю: на кожную гульню будзе выдзелена па 50 квіткоў для сацыяльна неабароненых чальцоў фан-супольнасці, коштам у сімвалічныя 5 еўра.

Пасля пратэстаў клуб публічна абвясціў, што дадатковая плата больш не будзе спаганяцца.

Выдатны прыклад таго, што пратэсты фанатаў важныя і могуць аказаць уплыў на некаторыя клубныя рашэнні.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты