Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Фанаты «Марселя» напалі на аўтобус з футбалістамі «Ліёна», паранілі трэнера і сарвалі матч

Фанаты «Марселя» напалі на аўтобус з футбалістамі «Ліёна», паранілі трэнера і сарвалі матч

Жах.

Аўтар — KentYara98
30 кастрычніка, 10:36
Фанаты «Марселя» напалі на аўтобус з футбалістамі «Ліёна», паранілі трэнера і сарвалі матч

Гучным скандалам азнаменаваўся 10-ы тур чэмпіянату Францыі. Матч паміж «Марселем» і «Ліёнам» не адбыўся праз беспарадкі, што ўчынілі агрэсіўна настроеныя заўзятары гаспадароў.

Пра гарачы нораў фанатаў «Марселя» вядома даўно, але ў нядзелю 29 красавіка яны выйшлі на новы ўзровень: закідалі камянямі аўтобус суперніка і паранілі аскепкамі прадстаўнікоў каманды.

Пацярпеў галоўны трэнер «Ліёна» Фабіа Гроса. Спецыяліст атрымаў раненне галавы. На фота бачна, што ён увесь у крыві.

Ужо на тэрыторыі стадыёна Грос аказалі дапамогу і наклалі павязку.

Асістэнт трэнера Рафаэле Лонга таксама атрымаў раненне - яму шкло трапіла ў вока. А вось як выглядаў аўтобус, на якім прыехала каманда з Ліёна:

У выніку, арбітр Франсуа Летэксье прыняў рашэньне не праводзіць сустрэчу.

Тым часам на стадыёне таксама было неспакойна. Нягледзячы на адмену гульні, фанаты «Ліёна» ўсё ж такі дабраліся да арэны і зайшлі на сектар. Пад апантаны свіст хатніх трыбун заўзятары гасцей пачалі размахваць флагамі Францыі.

Варта адзначыць, што падобны інцыдэнт ужо адбываўся ў 2019 годзе - тады фанаты «Марселя» таксама атакавалі аўтобус «Ліёна».

Пакуль невядома, залічаць «Марселю» тэхнічную паразу, альбо гэтую гульню перанясуць на пазнейшы тэрмін. А якое б рашэнне прынялі вы?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты