Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Жонка Філіпенкі падзялілася праблемай, з якой змагаецца 5 гадоў. Параўнала яе з адсутнасцю ў людзей рук і ног

Жонка Філіпенкі падзялілася праблемай, з якой змагаецца 5 гадоў. Параўнала яе з адсутнасцю ў людзей рук і ног

Своеасаблівыя параўнанні.

Аўтар — KentYara98
31 кастрычніка, 15:58
Жонка Філіпенкі падзялілася праблемай, з якой змагаецца 5 гадоў. Параўнала яе з адсутнасцю ў людзей рук і ног

Жонка беларускага футбаліста Ягора Філіпенкі Кацярына Рудзько вядзе даволі актыўнае жыццё, падзеямі з якога яна дзеліцца ў інстаграм. З апошняга – дзяўчына расказала, што апошнія 5 гадоў змагаецца з пігментацыяй скуры. Яе больш не ўладкоўвала хаваць гэты «дэфект» пад пластом дэкаратыўнай касметыкі, таму Рудзько вырашыла звярнуцца да апаратнай працэдуры.

Паводле слоў Кацярыны, за 2 гадзіны з дапамогай тэхналогіі BBL (сістэма высокаінтэнсіўнага шырокапалоснага святла для выдалення васкулярнай паталогіі і якасных пігментавых наватвораў - прым.) спецыялісты прыбралі на яе твары сасуды і саму пігментацыю.

Распавядая сваю гісторыю дзяўчына адзначыла, што яе падштурхнула на такую адкрытасць. Спачатку яна не планавала паказваць сябе пасля працэдуры, але потым вырашыла, што «ёсць людзі без нагі, без рукі і яны не хаваюцца».

Параўнанне, вядома, вельмі спецыфічнае – усё-такі людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі жыць значна складаней, асабліва ва ўмовах «бар'ернага асяроддзя», які існуе ў Расіі і Беларусі.

Пад канец свайго сторытэлінгу Кацярына трошкі філасофствуе: «Можна хавацца пад фільтрамі, фоташопам і касметыкай. Ашукваць людзей і сябе. Мне надакучылі гэтыя ідэальныя малюнкі і гісторыі, якія так часта заганяюць людзей у маркоту, і яны пачынаюць схадзіць з розуму, думаючы, што толькі ў іх лёгкі хаос і праблемы».

Што да рэакцыі мужа, то дзяўчына піша, что ён успрымае ўсё з гумарам.

Фота: інстаграм Кацярыны Рудзько

Іншыя пасты блога

Усе пасты