Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Глеб бавіць час на дарагім курорце. Здымаецца ў відэа жонкі і адпачывае ў кампаніі беларускага коміка, які працуе на расійскім тэлебачанні

Глеб бавіць час на дарагім курорце. Здымаецца ў відэа жонкі і адпачывае ў кампаніі беларускага коміка, які працуе на расійскім тэлебачанні

Сонца, мора, пляж і караоке.

Аўтар — KentYara98
1 лістапада, 19:26
Глеб бавіць час на дарагім курорце. Здымаецца ў відэа жонкі і адпачывае ў кампаніі беларускага коміка, які працуе на расійскім тэлебачанні

Жонка рэжымного члена выканкама АБФФ Аляксандра Глеба расказала, што разам з сям'ёй адправілася на адпачынак у Дубай. На сваёй старонцы ў інстаграм яна піша, што ўжо трэці год запар абірае гэты кірунак і нават спыняецца ў адным і тым жа гатэлі. Мяркуючы па відэа, у якіх актыўна здымаецца і сам Глеб, сямʼя праводзіць шмат часу на пляжы.

У сваіх сторыс Святлана таксама дзеліцца «дарослымі» развагамі. Так, нядаўна пара бавіла час у караоке ў кампаніі свайго даўняга прыяцеля і вялікага прыхільніка БАТЭ Вадзіма Галыгіна. Экс-рэзідэнт Comedy Club разам з жонкай адзначалі 15 гадоў шлюбу.

Жонка Глеба зазначыла, што ў Дубаі сустракаецца з сябрамі часцей, чым у Мінску.

Адзначым, што Галыгін, хоць і не выказваўся пра вайну ва Украіне адкрыта, але нядаўна заявіў, што «падтрымлівае расійскіх хакераў, якія працуюць з-за мяжы, дапамагаючы пры гэтым радзіме». Апроч таго, эск-рэзідэнт Comedy Club працягвае працаваць на расійскі федэральных каналах, якія транслююць прапагандысцкія наратывы пра вайну. У прыватнасці, у разгар канфлікту комік атрымаў працу ў вакальным шоў першага канала «Фантастыка».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты