Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Бельгійскі «Юніён» не перамагаў «Бруге» на хатняй арэне амаль 60 гадоў. У нядзелю нарэшце здарылася

Бельгійскі «Юніён» не перамагаў «Бруге» на хатняй арэне амаль 60 гадоў. У нядзелю нарэшце здарылася

Брусельская сенсацыя.

Аўтар — KentYara98
7 лістапада, 02:48
Бельгійскі «Юніён» не перамагаў «Бруге» на хатняй арэне амаль 60 гадоў. У нядзелю нарэшце здарылася

У чэмпіянаце Бельгіі здарылася сапраўдная сенсацыя: брусельскі «Юніён» на хатняй арэне абгуляў «Бруге». Апошні раз такое адбывалася 25 кастрычніка 1964 года. Тады гаспадары здабылі перамогу з лікам 2:0.

У матчы 13-га тура адзначыўся алжырскі форвард «Юніёна» Махамед Амур, які зрабіў дубль. Прытым першы гол атрымаўся проста шыкоўным – форвард злавіў мяч у найвысокай кропцы і стукнуў праз сябе, Атрымалася неверагодна!

З моманту пераходу з «Лугана» у Амура восем мячоў у дзевяці гульнях чэмпіянату, а «Юніён» з такой падтрымкай выйграў сем матчаў запар і ўзначальвае табліцу.

Іншыя пасты блога

Усе пасты