Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Рэжымны белспорт сабраўся на святкаванні прапагандысцкага тэлеканала. У скандальным рэстаране праспявалі песню «адмененага» музыканта

Рэжымны белспорт сабраўся на святкаванні прапагандысцкага тэлеканала. У скандальным рэстаране праспявалі песню «адмененага» музыканта

Свята самалюбавання.

Аўтар — KentYara98
12 лістапада, 18:05
2
Рэжымны белспорт сабраўся на святкаванні прапагандысцкага тэлеканала. У скандальным рэстаране праспявалі песню «адмененага» музыканта

Прапагандысцкі тэлеканал «Беларусь 5» на днях адзначыў круглую дату, наконт чаго сабраў пад адным дахам прадстаўнікоў рэжымнага белспорту. Месца для святкавання выбралі сімвалічнае – скандальны рэстаран «Лябяжы», пабудаваны ў парушэнне нормаў у прыродным заказніку, ідэальна падыходзіць для такога мерапрыемства .

На імпрэзу прыйшлі чыноўнікі Лукашэнкі і не з пустымі рукамі: прынеслі цэлы россып грамат і падзяк. Вось Ганна Любянкова, якая вядзе праграму спартыўнага клуба Лукашэнкі «Героі. Перазагрузка», з падзякай ад кіраўніка БФБ Максіма Рыжанкова.

А гэта ўжо кіраўнік ФХБ Аляксандр Багдановіч разам з вядучай Марыяй Багатыр і яе калегамі.

А самой дырэкцыі канала дастаўся яшчэ і стол для настольнага тэніса.

Некаторыя прыйшлі на мерапрыемства сям'ёй: Крысціна Захарава фатаграфавалася разам з бацькам і ў кампаніі іншай тэлевізійная сям'і.

Пасля завяршэння ўсіх фармальнасцяў сцэну аддалі музыкам. Гасцей забаўлялі выканаўцы Насця Краўчанка і Мікіта Белько, тыя самыя, з якімі працуе лэйбл Flagman, які актыўна супрацоўнічае з нявесткай Лукашэнкам.

Марыя Багатыр была задаволена выбарам выканаўцаў.

А затым на сцэну выйшла скакуха Анастасія Мірончык-Іванава, якая разам з удзельнікам беларускага шоў «X Фактар Беларусь» Дзмітрыем Ракусавым выканала песню Валерыя Меладзэ «Красиво».

Ні скакуху, ні спевака не збянтэжыла «антываенная» пазіцыя музыкі, з-за якой ён адчувае складанасці з арганізацыяй канцэртаў.

Дарэчы, вось вам яшчэ адзін факт пра дадзенага выканаўцу, пра якога, вы да сённяшняга дня, магчыма, і не чулі. Дзмітрый Расулаў часам бывае ў кампаніі непрызнанага кіраўніка НАК Беларусі Віктара Лукашэнкі.

Ідэалагічна дапушчальныя песні таксама былі.

Дарэчы, Беларусь 5 абяцае паказаць трансляцыю гэтага шоу самалюбавання ўжо на днях.

Іншыя пасты блога

Усе пасты