Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/«Сталь» выстаяла ў меншасці, а Шкурын зноў стаў героем каманды

«Сталь» выстаяла ў меншасці, а Шкурын зноў стаў героем каманды

Юбілейнае выніковае дзеянне беларуса.

Аўтар — KentYara98
12 лістапада, 18:52
«Сталь» выстаяла ў меншасці, а Шкурын зноў стаў героем каманды

У матчы 15-га тура польскай Экстракласы «Сталь» Іллі Шкурына атрымала перамогу над «Гурнікам» з Забжэ.

Каманда беларуса прапусціла мяч ужо на 9 хвіліне, але даволі хутка здолела адыграцца: абаронца «Сталі» Матэвуш Матрас паспяхова замкнуў перадачу з кутняга ад Крысціяна Гетынгера і зраўняў лік.

Ну а гол Іллі Шкурына з перадачы таго ж Гетынгера вывеў гаспадароў наперад.

Але праз пару хвілін здарыўся непрыемны эпізод, вынікам якога стала выдаленне гульца «Сталі» Берта Эсэлінка.

Гаспадары выстаялі, гуляючы з 55-й хвіліны ў дзесяцёх, і падняліся ў выніку гэтай перамогі на 10-ы радок турнірнай табліцы.

Зараз у актыве Іллі Шкурына 5 галоў і 5 выніковых перадач у 15 матчах чэмпіянату. Беларус ідзе на 10-м радку ў спісе бамбардзіраў турніру.

Іншыя пасты блога

Усе пасты