Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Каманда Дулуба ледзь не ўпусціла перамогу ў матчы з аўтсайдарам, але ўсё скончылася добра

Каманда Дулуба ледзь не ўпусціла перамогу ў матчы з аўтсайдарам, але ўсё скончылася добра

Драматычная развязка.

Аўтар — KentYara98
13 лістапада, 15:46
1
Каманда Дулуба ледзь не ўпусціла перамогу ў матчы з аўтсайдарам, але ўсё скончылася добра

У 14-м туры ўкраінскай Прэм'ер-лігі ЛНЗ Дулуба адправіўся ў госці да бронзавага прызёра мінулага сезона луганскай «Зары». Праўда, пра тыя поспехі сёння мала што нагадвае - у табліцы каманда боўтаецца побач з зонай вылету, а пасярод тыдня яна з трэскам правалілася ў матчы Лігі канферэнцый супраць ізраільскага «Макабі» Тэль-Авіў (1:3). Пасля гэтай няўдачы напісаў заяву аб адстаўцы і пакінуў каманду галоўны трэнер Валерый Крывянцоў.

На матч супраць Дулуба «Зару» выводзіў ейны спартыўны дырэктар Юрый Коваль.

Ужо на пачатку сустрэчы гаспадары атрымалі рэзультатыўны стрэл галавой ад Генадзя Пасіча пасля падачы Сяргея Шастакова з правага флангу.

У першай палове ўсё той жа Пасіч быў блізкі да дубля, але паўабаронца далёкім ударам трапіў у правы каркас брамы.

Развязка здарылася на зыходзе сустрэчы, калі гулец «Зары» Данііл Алефірэнка здзейсніў нечаканы ўдар з адскоку пад правую стойку - 1:1.

Здавалася, выніковы лік устаноўлены, але гульцы ЛНЗ былі іншага меркавання. Яны зладзілі імгненную атаку праз правы фланг, якая завяршылася навесам ад Івана Цішчанкі на далёкую штангу, дзе каралём паветра зноў стаў Пасіч.

Каманда Дулуба атрымала валявую перамогу, якая дазволіла замацавацца на 10-м радку ў табліцы, маючы ў сваім актыве 16 пунктаў. Наступны матч Чаркаск правядзе 25 лістапада ў гасцях у палтаўскай «Ворсклы».

Іншыя пасты блога

Усе пасты