Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Дзікунства з Экстракласы: брамнік схапіў суперніка за галаву і паваліў на поле

Дзікунства з Экстракласы: брамнік схапіў суперніка за галаву і паваліў на поле

Працягнуў разборкі ў падтрыбунцы.

Аўтар — KentYara98
14 лістапада, 11:21
2
Дзікунства з Экстракласы: брамнік схапіў суперніка за галаву і паваліў на поле

Дзікі эпізод здарыўся ў чэмпіянаце Польшчы на матчы люблінскага «Заглембе» і «Відзева» з Лодзі.

Пасля трох параз запар «Заглембе» быў за крок ад перамогі, але ўсё сапсаваў гол Імада Рондзіча на 99-й хвіліне. Гаспадары да апошняга спрачаліся з суддзёй, спрабуючы давесці, што іспанскі форвард «Відзева» Хордзі Санчэс фаліў на іх брамніку, і мяч, адпаведна, не мусіць быць залічаны, але безвынікова. Арбітр пакінуў гол у сіле, і сустрэча завяршылася 1:1.

Адразу пасля фінальнага свістка грэцкі галкіпер «Заглембе» Сакратыс Дыўдзіс падышоў да Санчэса, схапіў яго за твар і паваліў на поле. Для таго, каб адцягнуць і ўтрымаць брамніка, спатрэбіліся намаганні гульцоў абедзвюх каманд.

Суддзя матча Даніэль Стэфаньскі прыняў рашэнне паглядзець паўтор шалёнага эпізоду і паказаў Дыўдзісу прамую чырвоную картку, нават нягледзячы на тое, што гульня ўжо скончылася. Але грэк не супакоіўся і спрабаваў працягнуць разборкі ў падтрыбунцы.

Па словах аднаго з відавочцаў інцыдэнту, Дыўдзіс схапіў нападаючага Лодзі за каўнер, паваліў на падлогу і стаў біць. Іншыя футбалісты і персанал клубаў кінуліся разнімаць іх. Адзін з гульцоў «Відзева» нібы нават ўдарыў галкіпера нагой па галаве, што яшчэ больш напаліла і без таго напружаную атмасферу. На кадрах, што выклаў карэспандэнт Przegląd Sportowy Караль Бугайскі, бачныя ўжо наступствы бойкі, якая скончылася за некалькі хвілін да таго.

«Невялікая барацьба з элементамі ММА», - так апісаў тое, што адбывалася, каментатар Canal+ Sport Матэвуш Ракушэўскі.

Дзіўна, але гэтая чырвоная стала для Дыўдзіса першай за 10 гадоў кар'еры. Падобна, гулец успыхнуў на шматматчавую дыскваліфікацыю. Але што рабіць - працяглыя серыі няўдач нікому не ідуць на карысць.

Іншыя пасты блога

Усе пасты