Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Мара невідушчага заўзятара спраўдзілася: 12-гадовы хлопец выступіў пры поўным стадыёне «Спарты» Ратэрдам

Мара невідушчага заўзятара спраўдзілася: 12-гадовы хлопец выступіў пры поўным стадыёне «Спарты» Ратэрдам

Прыгатуйцеся выціраць слёзы.

Аўтар — KentYara98
22 лістапада, 00:20
Мара невідушчага заўзятара спраўдзілася: 12-гадовы хлопец выступіў пры поўным стадыёне «Спарты» Ратэрдам

12-гадовы Мадс - вялікі фанат ратэрдамскай «Спарты», які наведвае матчы клуба з 4 гадоў. Нажаль, дзіця не можа бачыць гульню любімай каманды - хлопчык нарадзіўся невідушчым. Але разам з бацькамі ён знайшоў іншыя спосабы «сачыць» за тым, што адбываецца: ён знаёміцца з матчамі па радыё і дзякуючы «прамым рэпартажам» сваіх бацькоў.

Адзін з любімых момантаў матча для Мадса, калі дыктар аб'яўляе гульцоў на полі. Хлопчык заўсёды ўважліва слухае, а потым адпрацоўвае дыктарскі навык дома. Сёння ён ведае на памяць усіх ігракоў прэм'ер-лігі.

Аднойчы яго маці вырашыла, што мара сына не павінна заставацца ў сценах дома і разам з фондам FC Robinstijn напісала ліст у клуб, у якім распавяла сваю гісторыю. І здарыўся цуд!

Варта адзначыць, што Мадс захапляецца не толькі дыктарам стадыёна, але і з'яўляецца вялікім прыхільнікам абаронцы «Спарты» Тэйса Велтхейса. Таму хлопчыка чакаў нечаканы сюрпрыз, калі Велтхейс раптам з'явіўся ў яго школе. Хлопчык не адразу паверыў і не змог стрымаць слёз.

Але наперадзе Мадса чакала паездка на стадыён «Хет Кастэл», дзе яго сустрэлі як сапраўдную зорку. Хлопчык прагуляўся па арэне, правёў час з гульцамі і атрымаў у падарунак унікальную футболку, на якую нанеслі ягонае імя шрыфтам Брайля.

А разам з дыктарам стадыёна Джэкам ён пачаў падрыхтоўку да важнага дня: матчу «Спарта» - «Алмеры».

У дзень гульні Мадса забралі з дому на клубным аўтамабілі, але спачатку хлопец пераапрануўся ў сапраўдны «дыктарскі» гарнітур.

Апынуўшыся на стадыёне, Мадс праявіў свае якасці: ён па чарзе выклікаў усіх гульцоў і паведамляў натоўпу аб забітым голе. Гэта выклікала бурныя апладысменты і ўхваляльныя воклічы заўзятараў «Спарты».

Пасля гульні да хлопчыка зноў падышоў Велтхейс, які падарыў яму сваю гульнявую футболку. Здаецца, гісторыя маленькага зазўзятара назаўжды застанецца ў яго сэрцы.

Пасля гульні Мадс падзяліўся сваімі ўражаннямі. Ён быў цалкам задаволены праведзенай працай: «Мне самому падалося, што ўсё прайшло вельмі добра. Праўда, я зрабіў некалькі памылак у імёнах «Алмеры Сіці», але тата сказаў, што гэта нядзіўна, таму што яны ў іх складаныя».

«Спарта» прайграла той матч з лікам 1:2, але нават нягледзячы на гэта маленькі хлопчык быў шчаслівы, бо ён змог ажыццявіць сваю мару.

Дарэчы, гэта не першая такая кранальная гісторыя з Нідэрландаў. Раней мы ўжо распавядалі гісторыю заўзятара «Вітэса», які хацеў апошні раз атрымаць асалоду ад прягляду гульні любімай каманды разам з унучкай. Гэта таксама стала магчыма дзякуючы працы фонду FC Robinstijn.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты