Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Здаецца, сваяк Глеба не здольны сам адшукаць дзяўчыну. Яму дапамагае жонка экс-футбаліста

Здаецца, сваяк Глеба не здольны сам адшукаць дзяўчыну. Яму дапамагае жонка экс-футбаліста

Дзіўнавата.

Аўтар — KentYara98
25 лістапада, 10:30
Здаецца, сваяк Глеба не здольны сам адшукаць дзяўчыну. Яму дапамагае жонка экс-футбаліста

У жонкі Аляксандра Глеба і па сумяшчальніцтве «пазітыўнага блогера» Святланы Глеб новы, так мовіць, праект. Цяпер яна выступае ў ролі свацці і шукае дзяўчыну свайму пляменніку Андрэю Сахараву.

Андрэй – сын старэйшай сястры Святланы Глеб, пра якую сама жанчына расказвала ва інстаграм так: «Мне заўсёды здавалася, што ейны лёс павінен скласціся неяк больш феерычна і казачна. Таму што яна ў мяне 🔥 і вялікая разумніца, але, як і многія дзяўчыны, сутыкнулася з праблемамі: няўдалае першае каханне, здрады, развод...але было ж і вельмі шмат добрага! Адзін сынок (мой пляменнік) чаго варты))».

Сахараў усё жыццё знаходзіцца дзесьці непадалёк ад жонкі Глеба і ейнай сям'і. Разам са старэйшай дачкой Анастасіяй хадзіў у адзін клас:

А таксама займаўся танцамі:

Танцавальныя навыкі вельмі спатрэбіліся маладому чалавеку ў больш дарослым жыцці– з імі ён часта зʼяўляецца ў сацсетках сваёй цётачкі і сястры ды ўвогуле стаў напарнікам Аляксандра Глеба, няхай і не на футбольным полі. Вось, напрыклад, відэа з адпачынку ў 2021-м:

А гэтае відэа зробленае годам пазней:

Самае свежае, дзе Сахараў прымерыў на сябе вобраз Кена:

Пра хлопца вядома не так шмат. Яму 22, пазіцыянуе сябе як «прапагандыст спорту» і працуе інструктарам у адной са сталічных спартыўных залаў. Як і сваячкі, здымае вялікую колькасць відэа - часцей за ўсё з нейкімі спартовымі парадамі і рэцэптамі.

Патрабаванні да патэнцыйнай абранніцы Сахарава ў Святланы Глеб не самыя высокія: трэба быць гатовай да сурʼёзных адносін, хацець бліжэй пазнаёміцца з хлопцам і мець ахвоту паўдзельнічаць у гэтай авантуры. З усіх кандыдатак жанчына плануе адабраць шчаслівіц, для якіх яна зладзіць спатканне з пляменнікам. Ці будзе яна сама прысутнічаць пры гэтым – невядома, але кандыдаткам варта ўдакладніць гэты момант, раптам і канчатковае рашэнне пра будучыню Сахараў будзе прымаць разам з цёткай.

Гэта не першы раз, калі Святлана Глеб актыўна ўдзельнічае ў жыцці маладога чалавека. Раней жанчына таксама дапамагала пляменніку набыць кватэру ў Мінску.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты