Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Пинта-Шминта/Скакуха з шастом Жук ізноў жаліцца – на гэты раз на дыскрымінацыю па нацыянальнай прыкмеце. Як ёй прыляцела ад украінскіх калег!

Скакуха з шастом Жук ізноў жаліцца – на гэты раз на дыскрымінацыю па нацыянальнай прыкмеце. Як ёй прыляцела ад украінскіх калег!

Пакутуе, лайкае падтрымку, ігнаруе нязручнае.

Аўтар — KentYara98
14 снежня, 18:00
Скакуха з шастом Жук ізноў жаліцца – на гэты раз на дыскрымінацыю па нацыянальнай прыкмеце. Як ёй прыляцела ад украінскіх калег!

Беларуская скакуха з шастом Ірына Жук апошнім часам усё часцей нагадвае пра сябе. Нядаўна спартсменка скардзілася ў сваіх сацсетках на адсутнасць цікавасці да ейнага віду спорту з боку гледачоў - ёй не да спадобы ставіць рэкорды пры пустых трыбунах.

Цяпер дзяўчына вырашыла распавесці пра дыскрымінацыю беларускіх спартсменаў па нацыянальнай прыкмеце. Скакуха дала інтэрв'ю адной з праграм на дзяржТБ, а відэа выступу выклала ў свой інстаграм і ў цікток.

Спартсменка распавяла, што пасля вынясення рашэння МАК аб допуску расійскіх і беларускіх атлетаў не стала адразу радавацца, бо чакала вердыкту World Аthletics.

Рашэнне World Аthletics ігнараваць допуск МАК не здзівіла беларуску - маўляў, іншага было б дзіўна чакаць у бягучых умовах. Праўда, якіх такіх умоваў, дзяўчына не ўдакладняе.

Жук таксама расказала, што пасля заявы пра допуск прадстаўнікоў краін-агрэсараў некаторыя спартсмены сталі абурацца на свае шматтысячныя аўдыторыі: «МАК, ты – сорам!», «МАК, ты – ганьба!» Скакуха дзівіцца, што за такія дзеянні няма ніякіх санкцый.

«Гэта значыць, што любы спартсмен можа выказаць суперабразлівае слова і за гэта яму не будзе ніякіх санкцый», - заўважае скакуха.

Калі жывеш у краіне, дзе турэмны тэрмін можна атрымаць нават за лайк пад пастом, такое сапраўды здзіўляе.

Але Жук пайшла далей і прыйшла да высновы, што беларускіх спартсменаў закрываюць проста за тое, што яны з Беларусі. Рашэнне World Аthletics скакуха разглядае як «асабістую непрыязнасць да спартсменаў з беларускім пашпартам» з боку кіраўніка арганізацыі Себасцьяна Коу. Такія дзеянні яна лічыць «дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце».

Яшчэ спартсменка расказала, што калі здарыўся міжнародны бан, а яна ўжо была ў эліце, і ў яе былі добрыя адносіны з усімі спартсменамі, ёй пісалі многія, нават «вялікія» людзі ў лёгкай атлетыцы са словамі падтрымкі: «Як нам шкада, што з табой так паступілі». Але публічна, «вядома ж», ніхто не выкажацца.

Дзяўчына таксама выказалася пра камісію спартсменаў у лёгкай атлетыцы, куды ўваходзіць 18 атлетаў. Яна наўмысна падкрэсліла, што там няма ніводнага беларускага спартсмена. Хаця акрамя Беларусі там не прадстаўленыя, напрыклад, краіны Балтыі, Польшчы, Бразіліі, Германіі і яшчэ пара дзясяткаў дзяржаў.

Жук кажа, што гэтая камісія называе сябе лёгкаатлетычнай сямʼёй, але, на ейны погляд, лёгкаатлетычная сямʼя – гэта спартсмены з усяго свету, і яна сумняецца, што камісія пацікавілася меркаваннем кожнага атлета. А 18 чалавек, на ейны погляд, – гэта не сямʼя.

У канцы відэа дзяўчына заявіла, што ўдзел у АГ не вызначае яе як добрую спартсменку, а вызначае вынік, трапяткое стаўленне да таго, што яна робіць, імкненне высока і запамінальна скакаць. Таму што да гэтага часу многія шаставікі свету нібыта прыводзяць яе ў прыклад і просяць дапамогі, каб яна расказала, як скакаць.

Відэа з субтытрамі на англійскай дзяўчына выклала ў сацсеткі і пачала збіраць каментары, у тым ліку і з падтрымкай. Жук адказвае тым, хто ўхваляе ейнае меркаванне.

Падтрымала Жук і беларуская кідальніца кап'я, падпісантка за дыктатуру Таццяна Халадовіч.

Прыйшлі ў каментары і нязгодныя з пазіцыяй Жук, у тым ліку ўкраінскія атлеты.

«Я страціў свой дом, я страціў сябра праз дыктатарскі рэжым, які ты падтрымліваеш, які плаціць табе грошы, а ты жалішся на дыскваліфікацыю. Заткніся, кавалак лайна», - піша шаставік Ілля Краўчанка.

Дадае ўкраінская кідальніца молата Алена Шуць.

Пра тое, што адбываецца ў ейным родным горадзе, распавяла скакуха ў даўжыню Ганна Лунёва.

Даходліва тлумачыць прычыну скакуха з шастом Таццяна Гамора.

База ад скакуна ў даўжыню Уладзіслава Шэпелева.

Нікому з іх Жук не адказала, але і магчымасць каментавання пакуль не адключыла.

Іншыя пасты блога

Усе пасты