Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Латушка, Ціханоўская і Севярынец. Найлепшая футбольная каманда з палітыкаў па версіі журналіста «Радыё Свабоды» 

Латушка, Ціханоўская і Севярынец. Найлепшая футбольная каманда з палітыкаў па версіі журналіста «Радыё Свабоды» 

Фантастычная банда.

Аўтар — KentYara98
19 снежня, 23:32
Латушка, Ціханоўская і Севярынец. Найлепшая футбольная каманда з палітыкаў па версіі журналіста «Радыё Свабоды» 

Вядомы беларускі журналіст «Радыё Свабода» і вядоўца праграмы «Двубой» на «Белсаце» Віталь Цыганкоў стаў госцем чарговай «Маліны» з Мікітам Мелказёравым.

У працэсе інтэрв'ю Цыганкоў склаў футбольную каманду з палітыкаў, з якімі ён быў знаёмы і пайшоў бы гуляць. Праўда, з улікам досведу журналіста гульні ў «мінік», каманда складалася не з 11 гульцоў, а з 6.

На вароты журналіст паставіў бы Паўла Севярынца, бо ён самы надзейны і будзе стаяць да канца, ніколі не адступіць і не ўцячэ.

У абароне былі б Уладзімір Някляеў і Станіслаў Шушкевіч. «Яны будуць бараніць нашыя каштоўнасці. Яны будуць не пускаць ворагаў». Пры гэтым Цыганкоў падкрэсліў, што яны абаронцы не грубыя, нават мяккія, але разам з тым прынцыповыя.

У паўабароне зʼяўляецца Святлана Ціханоўская: «Яна паўабаронца. Яна цэнтрыстка». Журналіст зазначае, што палітык не будзе даваць камандзе моцна бегчы наперад, але і не будзе даваць моцна глыбока адыходзіць.

Яшчэ адным паўабаронцам, які будзе раздаваць пасы і камандаваць камбіцыйнай гульнёй, стаў Аляксандр Мілінкевіч. «Ён бы кіраваў камандным арганізмам. Стабілізаваў добрую атмасферу ў камандзе».

У нападзе Цыганкоў паставіў Паўла Латушку, які будзе бегаць з правага флангу на левы фланг, забягаць у афсайд. Увогуле будзе добрым нападаючым, лічыць Цыганкоў.

Як вам такая каманда?

Іншыя пасты блога

Усе пасты