Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Ілля Шкурын патрапіў у восеньскі топ момантаў з польскай Экстракласы. Шыкоўны гол беларуса

Ілля Шкурын патрапіў у восеньскі топ момантаў з польскай Экстракласы. Шыкоўны гол беларуса

А яшчэ паўдзельнічаў у іншых найлепшых момантах

Аўтар — KentYara98
26 снежня, 23:55
Ілля Шкурын патрапіў у восеньскі топ момантаў з польскай Экстракласы. Шыкоўны гол беларуса

Ілля Шкурын праводзіць шыкоўны сезон у Польшчы: беларус уваходзіць у лік лепшых бамбардзіраў турніру і з'яўляецца галоўнай надзеяй «Сталі» з Мелеца. У 18 гульнях чэмпіянату форвард паспеў забіць 8 мячоў і 5 разоў асіставаў партнёрам. Некаторыя галы Шкурына атрымліваюцца настолькі эфектнымі, што залятаюць ў польскія топы.

Так і адбылося з забітым на 25-й хвіліне мячом у вароты «Краковіі», які патрапіў у дзясятку лепшых па версіі спартыўнага медыя CANAL+ SPORT.

Яшчэ ў двух забітых мячах Шкурын выступіў асістэнтам. У гульні супраць «Заглембе» беларус дапамог Мацею Даманскаму (адзнака 5.06), у матчы супраць «Легіі» – Кшыштафу Валковічу (адзнака 9.24).

Іншыя пасты блога

Усе пасты