Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Скрабалка, ручнік, падушка i нават зарадка – якi мерч прадаюць у белспорце i колькi ён каштуе

Скрабалка, ручнік, падушка i нават зарадка – якi мерч прадаюць у белспорце i колькi ён каштуе

Прыцэньваемся ў святы.

Аўтар — KentYara98
30 снежня, 07:00
1
Скрабалка, ручнік, падушка i нават зарадка – якi мерч прадаюць у белспорце i колькi ён каштуе

Зусім няшмат застаецца да Новага года – часу, калi ўсе ўсiм нешта дораць. Мы вырашылi, што ў самы раз паглядзець, што можна набыць з мерча беларускіх клубаў i за якi кошт. Нагадаем, што на сёння курс – 3,1775 рубля за долар.

У хакейнага мінскага «Дынама» ёсць асобны фан-шоп на другім паверсе гандлёвага цэнтра насупраць «Мiнск-Арэны». Сярод прапаноў «зуброў» можна знайсці зімовыя аксесуары – рукавіцы і пальчаткі з клубным логам каштуюць 22 рублі. Каляндар на 2024-ы абыдзецца вам у 30 рублёў, а шкарпэткі аддадуць за 12.

Ёсць у фаншопе і даражэйшыя варыянты для падарункаў. Фірмовы заплечнік абыдзецца ў 49 рублёў, футболка з нанясеннем – у 42, а талстоўкi каштуюць ужо больш за сотню.

Ёсць у асартыменце клуба і фірмовае адзенне для самых маленькіх – да 62 рублёў.

Футбольнае мiнскае «Дынама» прапануе чэмпіёнскія тавары – постэр (2 рублі) і футболку (38 рублёў). Ёсць i адзенне на скiдцы – шэрая байка з капюшонам абыдзецца ў 76 рублёў, а рукавіцы ў 25.

Ёсць і варыянты для аўтааматараў – скрабалка і рамка для нумара, таксама са скiдкай.

Цацка маскота жаночай каманды «ДынаМаша» каштуе 31 рубель. Ёсць нават дарожная сумка – 68 рублёў.

У гандбольнага «Мяшкоў Брэст» можна прыкупіць калядны каўпак усяго за 12 рублёў. А яшчэ ў клуба ёсць класічныя цёплыя шапкі па 20-25 рублёў.

Вокладка для пашпарта з традыцыйнымі беларускімі матывамі абыдзецца ў 12 рублёў, а чахол для тэлефона – у 20 рублёў.

Дзіцячае адзенне з лагатыпам каштуе ад 8 рублёў, цацка-маскот – 28.

Шматпакутны БК «Мінск», якi ўжо не можа выйграць нават унутраны трафей, прапануе шапку і шалік па цане 28 рублёў за кожны тавар. Клубная худзі абыдзецца пакупніку ў 120 рублёў, а футболка незвычайнага ментолавага колеру – у 40 (але ёсць і крыху танней).

Сярод арыгінальных тавараў можна знайсці, напрыклад, выпмел за 20 рублёў, брэндзіраваную бутэльку за 23.70, махрысты ручнік за 50 рублёў і блакнот з алоўкам на магніце за 9.

У гандбольнага СКА можна знайсці жаночую талстоўку колеру фуксіі – усяго за 60 рублёў. Цацка крыху сумнага маскоту СКАя абыдзецца ў 30 рублёў. Дзіцячая размалёўка каштуе 4 рублі, а фірмовая манетніца – 27.

У жлобінскага «Металурга» можна прыкупіць сімпатычны бомбер, але давядзецца раскашэліцца – каштуе ён 165 рублёў. Незвычайная шапка ці «галаўны ўбор трыкатажны», як яго назвалі на сайце клуба, абыдзецца ў 50 рублёў. Аматарам паспаць можа спадабацца падушка з лагатыпам па цане 36 рублёў. 50 рублёў каштуе тэрмакружка.

У БАТЭ фан-шоп крыху олдскульны. Клубны каляндар з лога каштуе 13 рублёў, футболка памяцi Анатоля Капскага – 22, экалагічны шопер для паходаў у краму – 15, камізэлька з барысаўскім лога – 100.

Нетрывіяльны выбар сувеніраў у салігорскага «Шахцёра». Тут можна знайсці і піўныя куфлі за 13 рублёў, і «гаманец кіроўцы» за 55. Ёсць i электронiка – зарадная прылада з лога клуба за 51 рубель i музычная калонка за 28.

Стыльны, але не самы бюджэтны мерч прапануюць «Крумкачы». За чорную кашулю просяць 179 рублёў, за худзі – на 20 менш. Паясная сумка з крумкачом абыдзецца ў 49 рублёў, а заплечнік – у 129.

У «Нёмана» сярод iншага прадаюцца i беларускамоўныя школьныя сшыткi. Але проста на сайце ў клуба не замовiць – трэба ехаць у гродзенскi футбольны манеж.

У астатнiх беларускiх клубаў мы не знайшлi цi чагосьцi менш стандартнага за шалiк ды майку, цi ўвогуле магчымасцi набыць хоць нейкую атрыбутыку.

Іншыя пасты блога

Усе пасты