Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/«Мяшкоў» стварыў атрад Сант, «Дынама» вырашыўі зняць рымейкі, а ў Барысаве шыкоўна праспявалі па-беларуску. Беларускія клубы віншуюць з Новым годам

«Мяшкоў» стварыў атрад Сант, «Дынама» вырашыўі зняць рымейкі, а ў Барысаве шыкоўна праспявалі па-беларуску. Беларускія клубы віншуюць з Новым годам

Але некаторыя абышліся радавымі рэчамі.

Аўтар — KentYara98
31 снежня, 17:55
«Мяшкоў» стварыў атрад Сант, «Дынама» вырашыўі зняць рымейкі, а ў Барысаве шыкоўна праспявалі па-беларуску. Беларускія клубы віншуюць з Новым годам

31 снежня традыцыйна гарачы дзень у сммшчыкаў спартыўных клубаў – нават, калі гэты дзень выпадае на выхадны, трэба не забыцца павіншаваць заўзятараў са святамі. Лаяльнасць аўдыторыі зарабляецца і такім чынам.

Беларускія клубы не сталі выключэннем, хаця затлуміцца з віншаваннямі вырашылі далёка не ўсе.

Мабыць, самы цікавы ролік выкаціў крыху загадзя «Мяшкоў Брэст». У відэа Санта дапамагае людзям у самых розных сітуацыях, а заканчваецца яно словамі аб тым, што «рабіць дабро проста» і «кожны можа быць Сантам».

Клуб здолеў ператварыць віншаванне ў сапраўдны інтэрактыў. Аказалася, што ў кожным з эпізодаў Санту гулялі розныя гульцы «Мяшкова» і заўзятарам прапанавалі адгадаць, хто былі гэтыя акцёры. Увогуле, атрымалася міла, але засталося адно пытанне ад душнілы – чаму Санта, а не Дзед Мароз?

Футбольнае мінскае «Дынама» выкаціла навагодні выпуск свайго шоу «Гаварылка». У першай частцы роліка Фёдар Лапаўхоў і Мікіта Дземчанка дзяліліся планамі на святкаванне і падвадзілі асабістыя вынікі. Затым Арцём Быкаў і Раман Бягуноў падзяліліся «рэцэптам» узняцця настрою да ўзроўню святочнага і выбралі самую навагоднюю песню.

Аляксандр Свірэпа і Уладзімір Хвашчынскі расказалі пра любімыя навагоднія фільмы і сямейныя традыцыі на гэтае свята. У канцы відэа ўсіх удзельнікі паўдзельнічалі ў конкурсах, а тым, хто прайграў, давялося выканаць песню гурта «Шкловалата».

БК «Мінск» пасля змены кіраўніцтва, відаць, не знайшоў бюджэту на ролік (да гэтага клуб здымаў тэматычныя відэа з віншаваннямі), таму прыйшлося прасіць гульцоў запісаць відэа самім.

Але нават гэта больш душэўна, чым у гандбольнага СКА, які выклаў віншаванне ад імя старшыні клуба Андрэя Крайнова.

Хакейнае «Дынама» зрабіла рымейк сваіх старых навагодніх відэа, у якіх гульцы бягучага сезона спрабуюць паўтарыць тое, што некалі ўжо было. Пакуль клубы выкаціў відэа з 2013-га і 2014-га.

Салігорскі «Шахцёр» абяцае серыю віншаванняў ад гульцоў. Першым да заўзятараў звярнуўся паўабаронца Іван Зянькоў.

БАТЭ апублікаваў музычнае відэа, у якім музыкі выконваюць на беларускай песню пра клуб на мелодыю ABAA Happу New Year.

Зрабіў відэа і валейбольны «Мінск». Як і ў аднайменнага баскетбольнага атрымалася з флёрам олдскула.

Свежы ўладальнік Кубка Беларусі па баскетболе магілёўскі «Барысфен» не затлумляўся і выкаціў відэавіншаванне ад галоўнага трэнера каманды Андрэя Крываноса. Кубак быў пры ім. Але атрымалася не вельмі святочна.

Іх калегі з Гродна былі больш актыўнымі – на працягу тыдня клуб публікаваў віншаванні ад гульцоў.

«Тарпеда» спыніліся на навагоднім фотакалажы з гульцамі.

Але гэта, падаецца, лепей за карцінку футбольнага «Мінска», які проста прыклеіў свой лагатып.

У «Слуцка» выйшла відэа з віншаваннем ад Дзеда Мароза і «яго ўнукаў».

Іншыя пасты блога

Усе пасты