Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Зорка брытанскага ТБ паглядзела матч «Чэлсі» на Стэмфард Брыдж... з ложку (відэа)

Зорка брытанскага ТБ паглядзела матч «Чэлсі» на Стэмфард Брыдж... з ложку (відэа)

Нядаўна падчас гульні арыстакратаў здымалі прома для шпіёнскага баевіка.

26 студзеня, 17:20
Зорка брытанскага ТБ паглядзела матч «Чэлсі» на Стэмфард Брыдж... з ложку (відэа)

Брытанская зорка рэаліці-шоў «Зроблена ў Чэлсі» Джорджыа Тафоло наведала матч жаночай Суперлігі «Чэлсі» — «Манчэстэр Юнайтэд» і зрабіла гэта незвычайным чынам — лежачы на ложку ў піжаме.

Гэтая цікавостка адбылася дзякуючы супрацоўніцтву «Чэлсі» з Hilton Hotels, якія ўсталявалі ложак напярэдадні матчу жаночай Суперлігі ў мінулую нядзелю.

Каб змясціць ложак, былі знятыя крэслы з трыбуны Мэцью Хардынга, таксама павесілі насценны тэлевізар, набор халатаў і фатаграфіі гульцоў «Чэлсі».

Дарэчы, гэты матч жаночы «Чэлсі» выйграў (3:1)

А 13 студзеня, падчас матчу АПЛ «Чэлсі» — «Фулхэм», на Стэмфард Брыдж здымалі прэзентацыю новага фільма «Аргайл: Супершпіён», галоўную ролю ў якім будзе граць спявачка Дуа Ліпа. Вось некалькі фота:

Баявік«Аргайл: Супершпіён» прасоўвае адна са шматлікіх кампаній уладальніка «Чэлсі», Тода Боўлі

Нават Пачэціна паўдзельнічаў у прома-акцыі — прышпіліў на куртку шаўрон з лагатыпам фільма:

Можна як заўгодна ставіцца да такіх інфанагодаў, але адназначна— «арыстакраты» здольныя ў піяр.

Іншыя пасты блога

Усе пасты