Tribuna/Біятлон/Блогі/Пинта-Шминта/Рэжымнiкi разнеслi праблемы Еўропы з зiмнiм спортам – тым часам фрыстайл не змог правесцi ЧБ у Беларусi

Рэжымнiкi разнеслi праблемы Еўропы з зiмнiм спортам – тым часам фрыстайл не змог правесцi ЧБ у Беларусi

А ў Чэхii старт адбыўся.

Аўтар — Pam-pam
8 лютага, 18:55
Рэжымнiкi разнеслi праблемы Еўропы з зiмнiм спортам – тым часам фрыстайл не змог правесцi ЧБ у Беларусi

6 лютага Telegram-канал спартпраекта рэжымнай БТРК апублікаваў пост, у якім напісаў пра праблемы бiятлоннага чэмпіянату свету – вялікімі літарамі было заяўлена, што ў чэшскім Нове Месца напярэдаднi старту «брудны снег» ды «паваленыя дрэвы», i дадавалася што першыя гонкi не адмянiлi «пакуль».

Па спасылцы прызнавася, што сітуацыя – вынік форс-мажора з-за плюсавай тэмпературы. Але ў вынiку арганізатары чэмпіянату, нягледзячы на дождж, правялі змешаную эстафету па графіку. Перамаглі ў ёй французы, другімі сталі нарвежцы, а бронза дасталася шведам.

А 8 лютага прайшоў чэмпiянат Беларусi па iншай зiмняй дысцыплыне – фрыстайле. I згаданы канал нi слова не напiсаў пра тое, што турнiр не змаглi правесцi ў Беларусi. Ён праходзiў у Расii – у Яраслаўлi, дзе адбудзецца і Кубак Беларусі. Унутры краiны для такога ёсць адна пляцоўка – трамплiн у «Раўбiчах», але ж, як паведамiла iншая рэжымная крынiца, там «паверхня схілу яшчэ недастаткова стабілізавалася пасля нядаўняй рэканструкцыі». Што да вынiкаў чэмпiянату, у мужчын першае месца заняў Макар Мітрафанаў, у жанчын перамогу атрымала Ганна Дзяруга, абскакаўшы Ганну Гуськову.

«Раўбiчы» ж не раз мелi праблемы i з бiятлоннымi турнiрамi. Нядаўна мы расказвалі пра гэта – пасля таго, як чынуша рэжыму таксама з крытыкай еўрапейскiх спаборнiцтваў спрабаваў пахвалiцца правядзеннем этапу «Кубка садружнасцi», быццам забыўшыся на прэтэнзii ўдзельнiкаў старту да якасцi трасы.

Іншыя пасты блога

Усе пасты