Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/У медалях Алімпіяды ў Парыжы будзе жалеза з Эйфелевай вежы. Унікальныя ўзнагароды

У медалях Алімпіяды ў Парыжы будзе жалеза з Эйфелевай вежы. Унікальныя ўзнагароды

І шмат сімвалізму.

Аўтар — Pam-pam
8 лютага, 20:29
У медалях Алімпіяды ў Парыжы будзе жалеза з Эйфелевай вежы. Унікальныя ўзнагароды

8 лютага ў офісе арганізацыйнага камітэта прадставілі медалі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў-2024. Як адзначаюць у МАК, новыя камплекты ўзнагарод адрозніваюцца ад усіх 36600 медалёў, якія былі ўручаны з часоў першых сучасных АГ-1896 у Афінах, тым, што ўтрымліваюць металічны фрагмент, які калісьці быў часткай Эйфэлевай вежы - сімвала Парыжа. Гэтая акалічнасць робіць ўзнагароды ўнікальныміі.

«Была праведзеная велізарная праца для таго, каб абʼяднаць каштоўныя металы – золата, срэбра і бронзу – з самым каштоўным металам, металам Эйфэлевай вежы, якая зʼяўляецца перлінай Францыі. Так што асаблівасць медалёў Гульняў-2024 – гэта зліццё, сплаў металаў», – кажа кіраўнік аргкамітэта Тоні Эстанге.

Рэалізацыяй ідэі займаўся французскі дом раскошных ювелірных вырабаў і гадзіннікаў Chaumet, заснавальнік якога ў свой час быў асабістым ювелірам Напалеона.

Для стварэння медалёў вежу спецыяльна не пілавалі – гэта ўсё старыя часткі, якія выдаляліся пры рамонце і захоўваліся ў спецыяльным месцы.

У цэнтры кожнага медаля шасцікутнік з металу Эйфэлевай вежы – геаметрычная форма нагадвае Францыю, што адсылае да мабілізацыі ўсёй краіны, а не толькі сталіцы, для правядзення гістарычных Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў. Размешчаны ў цэнтры і ўпрыгожаны эмблемай Парыжскіх гульняў, гэты фрагмент гістарычнай спадчыны элегантна спалучаецца з золатам, срэбрам і бронзай, надаючы медалям двухколерны эфект.

На тым жа баку вакол жалезнага шасцівугольніка праз няроўныя прамежкі разыходзяцца тонкія лініі. Гэтыя промні, нанесеныя, а не выгравіраваныя, надаюць рэльеф і бляск медалю. Гэтая творчая ідэя ўвасабляе ў сабе як ззянне Францыі ў свеце, так і бліскучыя выступленні спартсменаў на Гульнях.

Па краях алімпійскіх і паралімпійскіх медалёў выгравіраваная назва віду спорту, дысцыпліны і мерапрыемствы. Яны прапісаныя на французскай мове на алімпійскіх медалях і на англійскай мове на паралімпійскіх.

Французскі біятланіст і ўладальнік пяці залатых алімпійскіх медалёў Мартэн Фуркад адзначае, што пры стварэнні ўзнагарод «Парыж-2024 паставіў спартсменаў у цэнтр увагі». Спартсмен падкрэсліў жаданне стваральнікаў, каб медалі для алімпійцаў і паралімпійцаў былі аднолькавыя.

«Мы натхняліся трыма рэчамі: шасцікутнікам, Францыяй, а таксама жаданнем, каб медаль быў падобны да каштоўнага каменя – вось чаму ён апраўлены менавіта так, як каштоўны камень», – кажа Фуркад.

Усяго выраблена 5084 медалі дыяметрам 85 мм і таўшчынёй 9,2 мм. Вага жалеза, якое было часткай Эйфэлевай вежы, складае 18 грам. Вага залатога медаля – 529 грам, срэбранага – 525, бронзавага – 455.

Іншыя пасты блога

Усе пасты