Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Фаташоп дня. Іранскае выданне «цэнзуравала» фота з дня нараджэння Раналду

Фаташоп дня. Іранскае выданне «цэнзуравала» фота з дня нараджэння Раналду

Джарджыне відавочна гэта не спадабаецца.

Аўтар — Pam-pam
17 лютага, 14:15
Фаташоп дня. Іранскае выданне «цэнзуравала» фота з дня нараджэння Раналду

Адна з самых папулярных газет Ірана «Хамшахры» апублікавала фота з дня нараджэння Раналду.

Але зрабілі яны гэта правёўшы пэўныя маніпуляцыі з выявай – фатаграфіі ў сацсетках футбаліста і варыянт, апублікаваны «Хамшахры», некалькі адрозніваюцца.

Па здагадцы карыстальнікаў інтэрэнту гэта было зроблена для таго, каб адпавядаць нормам, якія прад'яўляюцца да жанчын у мусульманскіх краінах.

Вось які каментар наконт гэтай сітуацыі дае выданне The Sun: «Джарджына будзе вельмі засмучаная. Яна шмат працуе над сваім целам і вельмі ганарыцца сваімі формамі. Гэта проста паказвае, што погляд на жанчын у некаторых частках свету скрыўлены».

30-гадовая мадэль любіць дэманстраваць свае пышныя формы ў сацыяльных сетках. Але з таго часу, як Джарджына пераехала з Раналду ў Саудаўскую Аравію, яна прытрымлівалася мусульманскіх звычаяў і прыкрывала сваё цела на публіцы.

Жанчыны ў Іране павінны насіць паранджу і свабоднае адзенне, якое закрывае ўсё, акрамя рук і твару. У выпадку парушэння гэтага закону жанчынам пагражае да дзесяці гадоў турмы.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты