Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Пра беларускі футбол расказвае комік з IT (ведаеце, што такое свабодная каса?), які быў актывістам у прафсаюзе

Пра беларускі футбол расказвае комік з IT (ведаеце, што такое свабодная каса?), які быў актывістам у прафсаюзе

Стаў інжынерам па жаданні бацькоў.

Аўтар — Pam-pam
28 лютага, 06:54
Пра беларускі футбол расказвае комік з IT (ведаеце, што такое свабодная каса?), які быў актывістам у прафсаюзе

У белфуболе ёсць YouTube-шоу «На банцы». Праект выходзіць пры падтрымцы адной з букмекерскіх кампаній.

Шоў пабудавана па прынцыпе відэападкаста, дзе вядоўцы абмяркоўваюць футбольныя навіны або робяць інтэрв'ю са знакавымі персонамі нашага футбола. У гасцях праекту ўжо пабывалі Ягор Філіпенка, Віталь Кутузаў, Аляксей Бага, Ігар Кавалевіч і шмат хто яшчэ.

Адным з вядоўцаў шоу зʼяўляецца 26-гадовы Міхаіл Кузьмянкоў. Родам ён з Оршы, скончыў БНТУ па спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне эксплуатацыі спартыўных абʼектаў». З першага года вучобы стаў актыўным членам студэнцкай прафсаюзнай арганізацыі і дарос да намесніка старшыні сваёй «пярвічкі».

Падчас вучобы хлопец прызнаваўся, што больш схільны да гуманітарных навук, а інжынерная адукацыя – гэта жаданне бацькоў, якія лічылі такі кірунак найлепшым у свеце. Спартыўная інжынерыя стала свайго роду сямейным кампрамісам, хаця марыў Кузьмянкоў пра спартыўную журналістыку.

«Я хацеў пайсці вучыцца на спартыўнага журналіста. Яшчэ ў школе каментаваў матчы і тэма спорту мне заўсёды была цікавая. Але прыслухаўшыся да сваіх жаданняў і рэкамендацый бацькоў, я абраў спецыяльнасць спартыўнага інжынера», – казаў ён у адным са сваіх студэнцкіх інтэрвʼю.

Акрамя YouTube-шоу «На банцы», Кузьмянкоў працуе спецыялістам па персанале ў IT-кампаніі Softclub, каментуе міні-футбольныя матчы і нават зганяў папрацаваць на гульні Лігі чэмпіёнаў, хаця і па футзале.

Пару месяцаў таму Кузьмянкоў запісаў трэк «Не стоит», толькі вось паслухаць яго ўжо не атрымаецца, падобна, ён недасяжны на ўсіх пазначаных аўтарам пляцоўках.

Калі вы думаеце, што гэта ўсе таленты, то пачакайце. Кузьмянкоў яшчэ і комік, прынамсі, ён сябе так называе. Аршанец выступае з маналогамі і імправізацыямі, праўда, яго жарты часам бываюць, што называецца, ніжэй пояса. Вось, напрыклад, пра касу самаабслугоўвання ў стасунках.

А тут жарт над ростам калегі - і той, здаецца, не пакрыўдзіўся.

Са сваімі гумарыстычнымі замалёўкамі Кузьмянкоў нават пабываў на гастролях у Дубаі, дзе заадно зрабіў выпуск з Ягорам Філіпенкам, які быў там на зборах з «Уралам».

Пасля паездкі комік пісаў, што выступленні ў Аб'яднаных арабскіх эміратах былі не з поўнай пасадкай, але свой «рэспект ад казаха ў туалеце» ён прывёз.

І гэта яшчэ не ўсё. Летась Кузьмянкоў запусціў уласны падкаст, дзе гасцямі былі беларускія блогеры. Праўда, пасля чатырох выпускаў праект перастаў абнаўляцца, магчыма таму, што малады чалавек скіраваў усе высілкі на спорт.

У шоў «На банцы» малады чалавек не толькі сядзіць у студыі, але і працуе «ў полі». Вось, напрыклад, яго леташні рэпартаж з матча «Крумкачоў».

Іншыя пасты блога

Усе пасты