Tribuna/Пляжны футбол/Блогі/Спортивный канал/Макарэвіч – галоўны патрыёт у белфутболе: зноў выказаўся пра каштоўнасць роднай мовы і назваў сваіх любімых дзеячоў у гісторыі Беларусі

Макарэвіч – галоўны патрыёт у белфутболе: зноў выказаўся пра каштоўнасць роднай мовы і назваў сваіх любімых дзеячоў у гісторыі Беларусі

Магчыма, вы не пра ўсіх ведалі

Аўтар — Lex
22 траўня 2022, 15:05
1
Макарэвіч – галоўны патрыёт у белфутболе: зноў выказаўся пра каштоўнасць роднай мовы і назваў сваіх любімых дзеячоў у гісторыі Беларусі

Былы брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Валерый Макарэвіч, які зараз трэніруе брамнікаў «Крумкачоў», даволі даўно перайшоў на беларускую мову. У першым беларускамоўным выпуску «ЧестОКа» Макарэвіч сказаў, што пачаў актыўна цікавіцца беларускай гісторыяй і культурай пасля 2014 года, бачачы прыклад Украіны.

Зараз жа экс-брамнік зборнай у інтэрв’ю прэс-службе «Крумкачоў» выказаўся пра каштоўнасць беларускай мовы.

Таксама Валерый Макарэвіч распавёў пра сваіх любімых гістарычных дзеячоў Беларусі.

– Ваш любімы гістарычны беларускі персанаж?

– О-о, тут я магу шмат назваць! І Тадэвуш Касцюшка, і [Кастусь] Каліноўскі – гэта проста выбітныя нашы людзі!

А яшчэ мне падабаецца Эмілія Плятэр, але амаль што ніхто пра яе не ведае – яна нідзе не ўзгадваецца. Гэта жанчына – кіраўнік Варшаўскага паўстання (Плятэр узначальвала атрад паўстанцаў, атрымала званне капітана – заўв. Tribuna.com). Нават верш ёсць у Адама Міцкевіча пра яе – «Смерць Палкоўніка».

Мне персанаж гэты [Плятэр] вельмі падабаецца: чалавек, які займаўся развіццём культуры, фальклор беларускі збіраў. Яна недзе на Віленшчыне жыла, і вось узначаліла паўстанцкі рух. Яна і загінула падчас паўстання, – сказаў Макарэвіч.

Адзначым, што Валерый Макарэвіч у 2020-м годзе падпісаў адкрыты ліст спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў. Пасля гэтага Макарэвіча і яшчэ 5 гульцоў, якія падпісалі ліст, выключылі са складу зборнай Беларусі па пляжным футболе.

Іншыя пасты блога

Усе пасты