Tribuna/Футбол/Блогі/Спортивный канал/Пераломы сківіцы і косці твару, выбітыя зубы і ўнутраны крывацёк – жудасныя траўмы абаронцы Саудаўскай Аравіі пасля сутыкнення з каленам свайго брамніка

Пераломы сківіцы і косці твару, выбітыя зубы і ўнутраны крывацёк – жудасныя траўмы абаронцы Саудаўскай Аравіі пасля сутыкнення з каленам свайго брамніка

Ці правільна адрэагаваў суддзя?

Аўтар — bytribuna com
23 лістапада 2022, 10:39
1
Пераломы сківіцы і косці твару, выбітыя зубы і ўнутраны крывацёк – жудасныя траўмы абаронцы Саудаўскай Аравіі пасля сутыкнення з каленам свайго брамніка

Напрыканцы сенсацыйнага матчу паміж Аргенцінай і Саудаўскай Аравіяй (1:2) жудасныя траўмы атрымаў абаронца саудытаў Ясэр Аль-Шахрані – у футбаліста дыягнаставалі пералом сківіцы, пералом косці твару, страсенне мозгу, а яшчэ ў яго выбітыя некалькі зубоў. З-за ўнутранага крывацёку яму спатрэбілася неадкладнае хірургічнае ўмяшанне.

(здымак ніжэй можа вас устурбаваць!)

Вось што стала прычынай такіх пашкоджанняў.

На пятай дабаўленай хвіліне другога тайма аргентынцы, у спробах адыграцца, арганізавалі закід у штрафную плошчу сапернікаў, на перахоп якога з выстаўленым наперад каленам выйшаў брамнік Махамед Аль-Авайс. У гэты ж час барацьбу за мяч з аргенцінцам Наўэлем Малінай вёў Ясэр Аль-Шахрані, і пад раздачу трапіў менавіта ён.

Нягледзячы на ​​відавочную траўманебяспечнасць эпізоду і Аль-Шахрані, які ляжыць у накаўце, пра што адразу ж прасігналізаваў брамнік саудытаў, атака Аргенціны працягвалася яшчэ 15 секунд –арбітр Слаўка Вінчыч даў свісток толькі пасля вынасу мяча.

Брамнік Махамед Аль-Авайс быў настолькі напалоханым, што яго супакойвалі і свае, і аргентынцы, і суддзя гульні. Апошняму Аль-Авайс відавочна выказваў за тое, што ён не адразу спыніў гульню.

Агулам Аль-Шахрані тры хвіліны аказвалі дапамогу на полі, а затым вынеслі на насілках. Падчас трансляцыі было відаць, як футбаліст паказвае два вялікія пальцы ўверх.

Але траўмы – вельмі сур'ёзныя. Зразумела, што больш Аль-Шахрані на катарскім ЧС не згуляе.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты