Tribuna/Футбол/Блогі/Спортивный канал/На матчы аматарскай лігі ў Расіі збілі суддзю з Камеруна – СМІ выпусціла артыкул пра тое, што «гэта норма і расізму тут няма», а ў каментарах поўна дыскрымінацыйных абраз
Відэа

На матчы аматарскай лігі ў Расіі збілі суддзю з Камеруна – СМІ выпусціла артыкул пра тое, што «гэта норма і расізму тут няма», а ў каментарах поўна дыскрымінацыйных абраз

Іх норавы.

Аўтар — Alex Zagorski
23 жніўня, 15:32
На матчы аматарскай лігі ў Расіі збілі суддзю з Камеруна – СМІ выпусціла артыкул пра тое, што «гэта норма і расізму тут няма», а ў каментарах поўна дыскрымінацыйных абраз

Расісцкі скандал адбыўся ў Расіі: падчас матчу аматарскай футбольнай лігі ў Чалябінску капітан каманды «Бажова» Цельман Снджаян збіў камерунскага суддзю Жоржа Максіма. Драка адбылася пасля таго, як арбітр паказаў чырвоную картку брату Цельмана – Ціталу Снджаяну. Спачатку камерунец хацеў проста паказаць другую чырвоную картку Снджаяну-старэйшаму, але потым і сам кінуўся на крыўдніка з кулакамі. Відэа бойкі апублікавала расійскае выданне Mash, дзе на запісе чуваць зацэнзураныя абразы ў бок афраамерыканца:

Як адзначае крыніца, сур'ёзных пашкоджанняў ніхто не атрымаў, камерунец адмовіўся пісаць заяву ў паліцыю. Таксама паведамляецца, што суддзю не першы раз прыгнечваюць на гульнях гэтай аматарскай лігі:

– Афіцыйныя асобы лігі лічаць, што ўсё ок, а нападкі на суддзю – гэта норма для сучаснага нагамяча, – піша Mash.

Тым не менш, Ліга ўсё ж такі пакарала Цельмана Снджаяна: яму назаўсёды забаранілі ўдзельнічаць у спаборніцтве. «Бажову» пакаралі штрафам у 5000 расійскіх рублёў (прыкладна 168 беларускіх).

Асобай увагі заслугоўвае тэкст расійскага выдання sportkp пра інцыдэнт – у ім паводзіны футбаліста называюць нормай аматарскага футбола, «проста суддзя апынуўся афрыканцам»:

– Паглядзеўшы на ўсе загалоўкі, у тым ліку і назву гэтага артыкула, становіцца зразумела, што разгараецца жорсткі расісцкі скандал. Яшчэ б, бо ў Расіі «збілі цемнаскурага суддзю»! Але калі ўдумацца, то тут расізмам і не пахне. Камерунец, паводле слоў арганізатара, даўно працуе ў гэтай лізе. Напэўна, ён не раз абслугоўваў матчы з удзелам тых жа клубаў, на якіх нічога падобнага не адбывалася (нагадаем, па даных Mash – гэта не так). А тут – адбылося. Ну ўспыліў футбаліст. Ну накінуўся на арбітра з кулакамі. Ды такое бывае амаль на кожным аматарскім турніры. Проста ўсе гэтыя відэа не трапляюць у сетку і не атрымліваюць такой агалоскі, таму што суддзі на іх – не афрыканцы.

А гэты аказаўся афрыканцам. Няўжо гэта робіць яго нейкім асаблівым? Недатыкальным? У яго раптам з'яўляецца больш правоў, чым ва ўсіх астатніх? За парушэнні супраць яго трэба караць неяк па асаблівым? – напісаў Максім Транеўскі.

Ці згодныя вы з такім меркаваннем?

Расісцкіх каментароў хапае і пад пастом Mash:

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты