Tribuna/Футбол/Блогі/Спортивный канал/Яшчэ адзін футбаліст з ЗМ будзе гуляць у Маямі? Модрыча заўважылі на радзіме ў кампаніі ўладальніка «Інтэра» Бэкхэма
Фота

Яшчэ адзін футбаліст з ЗМ будзе гуляць у Маямі? Модрыча заўважылі на радзіме ў кампаніі ўладальніка «Інтэра» Бэкхэма

Чуткі пра магчымы пераход з'яўляліся і раней.

Аўтар — Alex Zagorski
29 жніўня, 17:23
Яшчэ адзін футбаліст з ЗМ будзе гуляць у Маямі? Модрыча заўважылі на радзіме ў кампаніі ўладальніка «Інтэра» Бэкхэма

Пасля матчу Ла Лігі 25 жніўня паміж «Рэалам» і «Сельтай» Лука Модрыч, які адгуляў у сустрэчы 29 хвілін у другім тайме, адправіўся на адпачынак у Харватыю. Гэта не дзіва для топавых футбалістаз з асабістымі джэтамі ў транспартным парку, але гэтым разам заўважная дэталь з'явілася.

На фота, што з'явіліся ў інтэрнэце, 37-гадовы харват быў заўважаны ў кампаніі Дэвіда Бэкхэму, уладальніка «Інтэра» з Маямі:

Як вядома, «чаплі» гэтым летам ужо сабралі ў сваім складзе зорны склад сталых зорак сусветнага футбола – Ліянель Месі, Жордзі Альба, Серджы Бускетс. Улічваючы той факт, што напачатку студзеня 2023 года паведамлялася пра зацікаўленасць у трансферы Модрыча з боку «Інтэра», можна выказаць згадку, што Бэкхэм завітаў да харвата нездарма.

Адзначым, што цяперашні кантракт Модрыча з «Рэалам» разлічаны да канца чэрвеня 2024 года, трансферны кошт футбаліста – 10 млн еўра па звестках Tranfermarkt.

Ці хацелі б вы пабачыць Модрыча ў Амерыцы?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты