Tribuna/Футбол/Блогі/Спортивный канал/Бульдозеры і экскаватары ў трансляцыі: клуб з Лігі 1 гуляе матчы на стадыёне, які праходзіць рэканструкцыю ў live-рэжыме

Бульдозеры і экскаватары ў трансляцыі: клуб з Лігі 1 гуляе матчы на стадыёне, які праходзіць рэканструкцыю ў live-рэжыме

У топ-лігах бывае і такое.

Аўтар — Alex Zagorski
14 жніўня, 13:38
Бульдозеры і экскаватары ў трансляцыі: клуб з Лігі 1 гуляе матчы на стадыёне, які праходзіць рэканструкцыю ў live-рэжыме

Адным з галоўных хайлайтаў распачаўшагася сезона французскай Лігі 1 стала трансляцыя матчу «Клермона» і «Манака» (2:4) – увесь матч у кадры панавала будаўнічая атмасфера: пясок, трубы, экскаватары і бульдозеры. Даволі нечаканыя відарысы для еўрапейскай топ-лігі:

Справа ў тым, што стадыён «Клермона» – «Габрыэль Манп'е» – праходзіць рэканструкцыю літаральна ў live-рэжыме. Арэна была пабудавана ў 1995 годзе і першапачаткова месціла каля 12 тысяч гледачоў. У 2015-м годзе ўлады горада ўхвалілі план рэканструкцыі прыкладна на 77 мільёнаў еўра: спачатку стадыён пашыраць да 16800 месцаў, а потым, у залежнасці ад вынікаў каманды, магчыма і да 30 тысяч. Працы на арэне пачалі весці толькі пасля двух сезонаў «Клермона» у эліце, то бок, гэтым летам.

Было:

Стане:

Там, дзе зараз у трансляцыі будаўнічая пляцоўка, будзе новая трыбуна на 6000 месцаў плюс прэс-цэнтр, трэнажорныя залы і раздзявалкі.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты