Tribuna/Амерыканскі футбол/Блогі/Virus Spartovy/А што, калі ўвесь сезон – гэта адна вялікая пастаноўка? НФЛ паказала працэс стварэння такога «сцэнарыя»

А што, калі ўвесь сезон – гэта адна вялікая пастаноўка? НФЛ паказала працэс стварэння такога «сцэнарыя»

«Ты не можаш усё гэта выдумаць»

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Замір Закіеў
31 жніўня, 11:32
А што, калі ўвесь сезон – гэта адна вялікая пастаноўка? НФЛ паказала працэс стварэння такога «сцэнарыя»

Ліга па амерыканскім футболе НФЛ праз вялікую колькасць цікавых і непрадказальных момантаў падчас сезона пачала абрастаць мемамі, адзін з якіх – «You Can't Make This Stuff Up» («Ты не можаш усё гэта выдумаць»).

Абыграць гэтую мем-тэорыю вырашылі ў рэкламнай кампаніі, якую так і назвалі «You Can't Make This Stuff Up».

«Гэтая кампанія з'яўляецца сатырычным адказам на інтэрнэт-змову пра тое, што НФЛ створана па сцэнары, але ў той жа час кажа пра чысты атлетызм яе гульцоў і забаўляльную каштоўнасць самой гульні. Гэта настолькі неверагодна, што гэта трэба выдумаць», – сказаў Зак Хілдэр, выканаўчы крэатыўны дырэктар агентства 72andSunny, якое займалася стварэннем кампаніі.

У здымках прынялі ўдзел як амерыканскія селебрыці (напрыклад, акцёр і комік Кіган-Майкл Кі), так і зорныя гульцы лігі (Патрык Махоўмс, Кірк Казінс, Джамар Чэйз, браты Келсі і іх маці ды іншыя).

І ўсё гэта створана як анонс новага сезона НФЛ, які стартуе ў ноч з 7 на 8 верасня матчам паміж «Канзас-Сіці Чыфс» і «Дэтройт Лаянс»

Іншыя пасты блога

Усе пасты