Усе навіны

У Беларусі зарэгістравана федэрацыя фіджытал-спорту

21 траўня, 09:31

Так званае міністэрства юстыцыі зарэгістравала беларускую федэрацыю фіджытал-спорту.

Грамадскае аб'яднанне створана «для папулярызацыі сярод насельніцтва, падлеткаў і моладзі фіджытал-спорту як масавага віду спорту, які прапагандуе агульначалавечыя каштоўнасці і здаровы лад жыцця».

Яго дзейнасць накіравана на павышэнне адукацыйнага ўзроўню падлеткаў і моладзі з дапамогай фіджытал-спорту для асваення імі найноўшых прыкладных інфармацыйных і камп'ютарных тэхналогій.

Новая федэрацыя будзе садзейнічаць інтэграцыі ў грамадстве, прафесійнай падрыхтоўцы, выяўленню адоранай і таленавітай моладзі і падлеткаў для інавацыйных галін праз удзел у спаборніцтвах па фіджытал-спорце.

Фіджытал-спорт – функцыянальна-лічбавае дваябор'е (мнагабор'е), від індывідуальнай і каманднай спаборніцкай дзейнасці на аснове класічнага спорту, кіберспорту і лічбавых тэхналогій.