💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Вершніца Сафронава: «Мне прыйшлося прадаць аднаго каня, каб утрымліваць двух іншых, каб працягваць падрыхтоўку да спаборніцтваў і ўдзельнічаць у іх»

3 лютага 2023, 08:53

Вершніца Вольга Сафронава, якая ў 2021 годзе з'ехала з Беларусі ў Польшчу, а ў мінулым годзе атрымала польскае грамадзянства, у інтэрв'ю Telegram-каналу «О, спорт! Ты – мир!» распавяла пра тое, што ёй прыйшлося прадаць аднаго са сваіх коней, паколькі на той момант у яе не было фундатараў.

– Дзяржава неяк дапамагае развіццю коннага спорту ў Польшчы?

– Калі ты трапляеш у зборную, то дзяржава, вядома, выдзяляе падтрымку, аплачвае ўдзел у турнірах. Але еўрапейскі спорт адрозніваецца ад беларускага тым, што тут больш развіта сістэма спонсарства. Калі чалавек паказвае спартовыя вынікі, то ў яго з'яўляюцца фундатары, партнёры, дапамагаюць фірмы, якія вырабляюць, напрыклад, амуніцыю.

– А зарплата спартсменам пакладзена?

– Не, яе ніхто не плаціць.

– Гэта значыць, калі ў зборніка няма спонсара, ён сам будзе шукаць грошы, каб утрымліваць коней за свой кошт?

– У конным спорце так і ёсць.

– Калі не сакрэт, як у вас усё ўладкавалася?

– Мне прыйшлося прадаць аднаго каня, каб утрымліваць двух іншых, каб працягваць падрыхтоўку да спаборніцтваў і ўдзельнічаць у іх. Добра, калі я пачала паказваць высокія вынікі, знайшліся партнёры і фірмы, з якімі мы пачалі супрацоўнічаць. Вядома, не скажу, што я ўжо забяспечана поўнасцю, але пэўная падушка маецца. Коні не галадаюць – гэта галоўнае :).

– З якімі пачуццямі прадавалі каня?

– Калі зразумела, што гэта неабходна зрабіць, было вельмі складана ў маральным плане. Але, на шчасце, усё склалася так, што конь купіла дзяўчына, якая працягвае са мной трэніравацца. Больш за тое, я нават сама бяру каня, езджу на ім, калі ёсць магчымасць. Усё склалася як нельга лепш, таму што на самой справе не ўяўляла, як гэта так – прадаць сваё дзіця, па сутнасці, – распавяла Сафронава.