Усе навіны

Вершніца Сафронава: «7 чэрвеня пачынаецца кваліфікацыя на АГ. Тэрмін каранціну заканчваецца 22 чэрвеня. Працуем з адвакатам, каб дазволілі ўдзельнічаць, нягледзячы на 15 дзён, якіх мне не хапае»

2 красавіка 2023, 19:10

Беларуская вершніца Вольга Сафронава расказала «Нашай Ніве» пра тое, як прасоўваецца яе змена спартыўнага грамадзянства і ці зможа яна прыняць удзел у адборы на Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы.

«Каб свабодна выступаць на спаборніцтвах, ты мусіш жыць у новай краіне на працягу двух гадоў. У мяне гэты тэрмін заканчваецца 22 чэрвеня, але я ўжо магу выступаць на міжнародных турнірах, акрамя чэмпіянатаў свету, Еўропы і Алімпійскіх гульняў. 7 чэрвеня пачынаецца кваліфікацыя на Алімпіяду, і мы працуем з адвакатам, каб мне дазволілі ў ёй удзельнічаць, нягледзячы на 15 дзён да канца каранціну, якіх мне не хапае. Думаю, шанцы на поспех вельмі вялікія. Гэта будзе трохзоркавы міжнародны турнір «Кубак нацый», там будзе разыгрывацца камандная ліцэнзія на Алімпіяду», – распавяла Сафронава.