Усе навіны

Украінская чэмпіёнка АГ Харлан: «Мы не можам змагацца, ужо так здарылася, што расіян і беларусаў дапусцілі»

15 красавіка 2023, 12:37

Алімпійская чэмпіёнка па фехтаванні на шаблі Вольга Харлан падзялілася думкамі пра допуск расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Мы можам змагацца ў камандных спаборніцтвах на міжнародных стартах, але для мяне гэта неяк напалову. У нас не камандны від спорту як баскетбол ці гандбол. Мы – фехтаванне, едзем на асабістыя спаборніцтвы, а таксама на камандныя.

Гэта трэба звыкнуцца з сістэмай, якая будзе, калі будзем ездзіць на спаборніцтвы. Не ведаю, як я буду думаць, як сябе паводзіць, таму што зараз вельмі цяжка нешта вырашаць. Усё мяняецца кожны дзень, як і мой стан.

Расіян і беларусаў для мяне не існуе. Усе ведаюць, хто яны, мы гэта ведаем і яны самі. Калі я з імі перасякуся дзесьці – іх для мяне не існуе. Яны не вартыя… Тое, што зараз робіцца – гэта яшчэ горш для іх, таму што бачыць увесь свет.

Па-першае, яны не павінны быць на спаборніцтвах, але калі сістэма ўсё ж для іх выпрацавана, гэта ўжо так ёсць. Мы не можам змагацца, ужо так атрымалася, што іх дапусцілі. Мы павінны развівацца таксама, таму што калі спыніцца, то не будзе наогул жыцця», – сказала Харлан.