Усе навіны

Тэн Хаг – аб прызначэнні Роналду капітанам: «Каземіра не гаворыць ідэальна на англійскай»

8 лістапада 2022, 16:30

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг распавёў, чаму Крыштыяну Раналду быў капітанам каманды ў гульні з «Астан Вілай» (1:3).

«Хары Магуайр, наш капітан, быў на лаўцы. Далей гаворка ідзе пра Давіда дэ Хеа, які з'яўляецца лідэрам, але ён – брамнік і знаходзіцца далёка ад падзей на полі.

Наступны лідэр – Каземіра, але ён не гаворыць ідэальна на англійскай, і тады ўжо Крыштыяну – лідэр», - сказаў тэн Гаг пасля гульні.