Усе навіны

Герашчанка пасля 0:0 са «Смаргонню»: «Самы слабы напад ЧБ не здолеў забіць самай слабой абароне»

1 траўня, 20:17

Галоўны трэнер «Дняпра» Вячаслаў Герашчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Смаргонню» (0:0) у 7-м туры ЧБ.

– Ваша каманда гуляла з калектывам, які прапускае больш за ўсіх у лізе. «Дняпро» пакуль забівае мала, толькі два мячы. Напэўна, вашыя нападаючыя настройваліся на матч з камандай, якая шмат прапускае. Што не так з атакай?

– Па-першае, давайце, напэўна, скажам, што прапусціла «Смаргонь» большасць сваіх мячоў у першых двух турах. Мы згулялі ўжо шэсць. Так, яны прапускаюць, але ў апошніх чатырох матчах яны прапусцілі, па сутнасці, столькі ж, колькі і мы. Таму, калі адкінуць «Дынама» Мінск і Брэст.

Ну а мы каманда, якая менш за ўсіх забівае. Атрымліваецца, самы слабы напад не здолеў забіць самай слабой абароне. Ёсць над чым працаваць.

– Чаму так адбываецца?

– Комплекс прычын. Майстэрства, мусіць, у першую чаргу. Быў момант у Юры Клачкова, быў момант у Дональда, калі футбалісты вывальваліся адзін у нуль. Ну, трэба пападаць у вароты. Былі нядрэнныя моманты ў першым тайме. Той жа Клачкоў біў, Марцін Арцюх.

Мы аналізуем матчы і статыстыку. У нас вельмі мала ўдараў у створ. Можа, мы і б'ем больш-менш яшчэ ў бок варот, але ў створ – вельмі мала. Мы, мусіць, пакуль на дадзены момант адна з горшых каманд па дадзеным паказчыку.

– Балтрушэвіч у мінулым матчы выйшаў толькі на пару хвілін у канцы гульні. Вы яго вызначылі ў стартавы склад. Ці не было боязі, што чалавек пасля траўмы адразу ў старце?

– Як ні дзіўна, не было. У нас такая ж сітуацыя з ім была і ў мінулым годзе, калі мы яго паставілі ў склад і ён пачаў гуляць. З «Дынама» у нас атрымаў цяжкую траўму Лукашоў. І ўжо мэтанакіравана мы Балтрушэвічу далі, скажам так, хуценька спалохацца 5-7 хвілін з менскім «Дынама». Рыхтавалі планамерна яго да сённяшняга матча, тым больш паўза паміж гульнямі была маленькая. Але лічу, што ён нядрэнна згуляў.

– Замена Дунаева аказалася вымушанай?

– Так, – сказаў Герашчанка.