Усе навіны

Людас Румбуціс: «Крыўдна, што пасля чэмпіёнства ў 82-м замест Лацінскай Амерыкі нас адправілі ў Сухумі «сабак карміць»

10 лістапада 2022, 18:44

Беларускі спеццыяліст Людас Румбуціс узгадаў пра мінскае «Дынама-82».

- Грашовае пытанне было не на першым плане, і гэта без усякай хітрасці. Хаця крыўдна было, калі пасля чэмпіёнства ў 1982 годзе каманда атрымала прапанову правесці шэраг гульняў у Лацінскай Амерыцы (за кожную гульню абяцалі прыкладна па 200 долараў), але замест гэтага нас адправілі ў Сухумі. Як Пудышаў сказаў, «сабак карміць».

У Сухумі насамрэч давалі такое мяса, што мы яго звалі «адбіўной з пяткі». Яго немагчыма было нават укусіць, а таму ўсё мяса аддавалі сабакам. Гэта быў проста жах! Калі ехалі на збор, адміністратар заўсёды браў з сабой пару скрыняў свечак, таму што ў Абхазіі ў гэты час пачынаўся сезон дажджоў, усё залівала і два-тры дні не было ні ацяплення, ні святла. На вогнішчах ежу гатавалі. Гэта зараз футбалісты ў Турцыю едуць на зборы, а раней, - распавёў Румбуціс.