Усе навіны

Джані Інфантына: «Прапаную ўсім падумаць над спыненнем агню паміж Украінай і Расіяй на адзін месяц падчас чэмпіянату свету»

15 лістапада 2022, 12:45
2

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфантына падчас абеду з прадстаўнікамі Вялікай дваццаткі (G20) прапанаваў выкарыстоўваць чэмпіянат свету як плацдарм для часовага спынення агню паміж Украінай і Расіяй.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Я прапаную ўсім падумаць пра спыненне агню паміж Украінай і Расіяй на адзін месяц падчас чэмпіянату свету. Або хаця б рэалізаваць гуманітарныя калідоры, якія маглі б прывесці да аднаўлення дыялогу ў якасці першага кроку да міру.

Вы – сусветныя лідэры, у вас ёсць магчымасць уплываць на ход гісторыі. Футбол і чэмпіянат свету прапануюць вам унікальную платформу адзінства і міру на ўсёй планеце», – заявіў Інфантына.

Чэмпіянат свету па футболе адбудзецца ў Катары з 20 лістапада па 18 снежня.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com