Усе навіны

Луіс Фэліпэ Скалары завяршыў кар'еру трэнера

15 лістапада 2022, 23:10

Бразільскі трэнер Луіс Фэліпэ Скалары абвясціў аб завяршэнні кар'еры. «Я сыходжу на пенсію з пасады трэнера. Я прызначаю памочніка Паўла Турру наступным трэнерам нашай каманды, а я буду тэхнічным дырэктарам», – сказаў Скалары для Furacao Live. З мая гэтага года ён узначальваў «Атлетыка Паранаэнсе», з якім фінішаваў 5-м у чэмпіянаце Бразіліі. Скалары на працягу кар'еры працаваў у 22 камандах. Разам з Бразіліяй стаў чэмпіёнам свету ў 2002 годзе, таксама прымаў Кубак канфедэрацый у 2013-м.з Партугаліяй стаў віца чэмпіёнам Еўропы ў 2004 годзе. З клубамі двойчы выйграў Кубак Лібертадорэс – у 1995 годзе з «Грыміо» і ў 1999 годзе з «Палмейрас», а таксама двойчы выйграваў з гэтымі клубамі Чэмпіянат Бразіліі – у 1996 і 2018 гадах адпаведна. Таксама ён трэніраваў «Чэлсі» з 2008 па 2009 год.