Усе навіны

Уэйн Руні: «Магуайр выдасць яшчэ адзін моцны турнір»

19 лістапада 2022, 09:50

Былы гулец зборнай Англіі Уэйн Руні лічыць, што абаронца Хары Магуайр лепш гуляе за нацыянальную каманду, чым за «Манчэстэр Юнайтэд».

«Думаю, Магуайр выдасць яшчэ адзін моцны турнір. Гары выступаў за зборную лепш, чым за «МЮ», і ён сам пагодзіцца з гэтым.

Гэта не выпадковасць, што з з'яўленнем Каземіро ў цэнтры поля абарона каманды пачала гуляць лепш. У зборнай у Магуайра заўсёды ёсць падтрымка ад паўабароны», - распавёў Руні ў інтэрв'ю Times Sport.

У панядзелак, 21 лістапада, Англія сустрэнецца са зборнай Ірана

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com