Усе навіны

Фабрыцыа Рамана: «Не лічу, што трансферы Жэзуса і Зінчанкі былі памылкай, «Ман Сіці» патрэбныя былі грошы для пераходаў Холанда, Філіпса і Аканджы»

21 лістапада 2022, 14:09

Журналіст Фабрыцыа Рамана не пацвердзіў чуткі пра тое, што «Манчэстэр Сіці» больш не будзе прадаваць гульцоў у «Арсенал» з-за поспехаў Аляксандра Зінчанкі і Габрыэля Жэзуса.

«Я ведаю, што гучалі цікавыя здагадкі пра тое, што «Манчэстэр Сіці» больш не будзе прадаваць гульцоў у «Арсенал» праз Жэзуса і Зінчанку.

Крыніцы ў клубе мне паведамілі, што наконт гэтага яшчэ нічога не вырашана, але, вядома, пасля выступаў гэтых футбалістаў цалкам нармальна, калі яны больш не захочуць прадаваць «Арсеналу» гульцоў.

З іншага боку, я не лічу, што абодва трансферы былі памылкай, таму што клубу патрэбныя былі грошы для пераходаў Холанда, Філіпса і Аканджы.

Зінчанка і Жэзус хацелі толькі ў «Арсенал», таму ў «Ман Сіці» не было іншага выбару», – распавёў Рамана.