Усе навіны

«Мілан» паспрабуе падчас ЧС падоўжыць кантракт з Беннасерам, а пасля турніру – з Леау

21 лістапада 2022, 20:29

«Мілан» настроены прадоўжыць супрацоўніцтва з двума футбалістамі, паведамляе журналіст Sky Sports Мануэле Баёкіні.

Тэхнічны дырэктар «Мілана» Паола Мальдзіні пацвердзіў, што хацеў падпісаць новую дамову з вінгерам Рафаэлем Леау да ЧС, але не атрымалася. Таму клуб паспрабуе яшчэ раз пасля турніра. Дзеючы кантракт – да лета 2024 года.

Пакуль паўза ў чэмпіянаце, «расанеры» паспрабуюць таксама падоўжыць кантракт з апорнікам Ісмаэлем Беннасерам. Яму прапануюць 3-3,5 млн еўра ў год – гэта больш нізкая сума, чым хоча Леау, таму ў клубе вераць у поспех перамоваў. Яго кантракт таксама да лета 2024.