Усе навіны

Бруну – пра Раналду: «Малю ўсіх, каб вы працягвалі крытыкаваць яго, бо тады ён дэманструе лепшага сябе»

25 лістапада 2022, 12:19
1

Хаўбек зборнай Партугаліі Бруну Фернандэш адрэагаваў на ажыятаж вакол Крыштыяну Раналду ў сувязі з яго інтэрв'ю і наступным разрывам кантракта з «Манчэстэр Юнайтэд».

«Я думаю, што яму падабаецца працаваць пад такой крытыкай з боку ўсіх. Таму я малю ўсіх вас, каб вы працягвалі гэта рабіць, бо тады ён дэманструе лепшага сябе.

Згуляць з ім у зборнай і клубе было марай, гэта нешта неверагоднае.

Я ўсё яшчэ дзялю з ім месца ў нацыянальнай камандзе, і для мяне галоўнае, каб Партугалія зрабіла ўсё магчымае на турніры. Бо калі мы гэта зробім, Крыштыяну будзе шчаслівы, я буду шчаслівы, і ўсе ў Партугаліі будуць шчаслівыя за нас», – сказаў Фернандэш.