Усе навіны

Альшэўскі пра сезон: «Што я магу сказаць? Я кірую БАТЭ шэсць тураў. Гульцы малайцы»

26 лістапада 2022, 23:03

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі падзяліўся меркаваннем пра вынікi сезона.

Спецыяліст узначаліў каманду ў кастрычніку. Каманда фінішавала трэцяй.

Пры Альшэўскім каманда правяла 7 матчаў, у якіх БАТЭ 6 разоў перамог і 1 раз згуляў унічыю.

– Сезон? А што я магу сказаць па сезоне? Я кірую камандай апошнія шэсць тураў. Складана каментаваць. Па сваім этапе скажу, што гульцы малайцы. Працавалі выдатна. З самааддачай, жаданнем, імкнуліся. Лічу, што за кошт гэтага атрымалася добрая канцоўка, – сказаў Альшэўскі.