Усе навіны

Трэнер Ірана Кейруш: «У футболе няма справядлівасці, віншуем ЗША і жадаем ім поспеху ў 1/8 фіналу»

30 лістапада 2022, 09:41

Галоўны трэнер Ірана Карлуш Кейруш пракаментаваў вылет каманды з ЧС-2022 пасля паражэння ЗША (0:1).

«Першы тайм быў за ЗША, яны пачалі значна лепш за нас – былі хутчэй, лепш кантралявалі гульню. Несумненна, яны заслужылі забіць.

Другі тайм супрацьлеглы. Мы выйшлі моцнымі. Мы закрылі прастору, паступова запаволілі іх і стварылі больш шанцаў, чым Злучаныя Штаты ў першай палове.

Але, нажаль, у футболе караюць каманду, якая не забівае. Усё проста, каманда, якая забіла ў першым тайме, заслугоўвае перамогу. Мы не забілі і былі пакараныя.

У футболе няма справядлівасці, віншуем Злучаныя Штаты і жадаем ім поспеху ў 1/8 фіналу», – сказаў Кейруш.

У плей-оф ЗША згуляюць з Нідэрландамі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com