Усе навіны

Самымі высокааплатнымі гульцамі БАТЭ былі Філіпавіч і Міліч. Кудравец атрымліваў менш за 2,5 тысячы долараў на месяц

30 лістапада 2022, 11:11

Па звестках «Трыбуны», лідэрам БАТЭ па заробках у мінулым сезоне з'яўляўся сербскі абаронца Якаў Філіпавіч. Самы дарагі гулец цяперашняга складу барысаўчан (transfermarkt.world, ацэньвае легіянера ў 1,25 млн еўра) неўзабаве з'едзе з каманды. Адной з прычын, як стала вядома «Трыбуне», было, ў тым ліку нежаданне ісці на ўразанне зарплаты. У 2022 годзе абаронца атрымліваў у раёне васьмі тысяч долараў за месяц. Столькі ж атрымліваў і нападаючы Неманя Міліч, які ўжо з'ехаў з Барысава. Абодва заключалі з клубам кантракты да ўвядзення лімітаў.

А лепшы варатар чэмпіянату Беларусі-2022 Андрэй Кудравец у мінулым сезоне атрымліваў крыху менш за 2,5 тысячы долараў. Прыкладна на такім узроўні знаходзіцца большая частка заробкаў у БАТЭ.

Нагадаем, што столь заробкаў у чэмпіянаце Беларусі складала не больш за 16 тысяч рублёў гульцам, якія правялі мінімум палову матчаў нацыянальнай зборнай у апошнія два гады, не больш за 8,5 тысяч рублёў – усім астатнім.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com