Усе навіны

Гарэт Бэйл: «Павінны ганарыцца, што выйшлі на ЧС-2022»

30 лістапада 2022, 14:05
1

Гулец зборнай Уэльса Гарэт Бэйл пракаментаваў паражэнне Англіі (0:3) і вылет з ЧС-2022.

«Гэта была цяжкая гульня супраць вельмі добрай каманды. Мы расчараваныя вынікам, але мы павінны ўсвядоміць, што прайшлі доўгі шлях, каб патрапіць сюды. Мы павінны ганарыцца сабой, што мы ўвогуле сюды патрапілі. Як даўно гэтага не было.

Мы аддалі ўсё, выйшлі з раздзявалкі з высока прыўзнятай галавой. Гордыя тым, чаго мы дабіліся.

Мы горка расчараваныя, мы хацелі б выступіць лепш, але рэальнасць такая, што футбол – цяжкая гульня. Мы павінны вучыцца гэтаму досведу і глядзець наперад.

Мы знаходзімся на добрым месцы, мы кваліфікаваліся на тры з апошніх чатырох турніраў і атрымалі бясцэнны досвед, незалежна ад таго, ці добра мы выступілі на іх.

Заўсёды можна вучыцца і развівацца. Навучымся, перагрупуемся. У сакавіку мы стартуем у кваліфікацыі на Еўра-2024», – сказаў Бэйл.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com