Усе навіны

«Ювентус» можа прадаць Макені

1 снежня 2022, 16:11

«Ювентус» можа прадаць паўабаронцу каманды Уэстана Макені.

Па дадзеных Tuttosport, фінансавыя праблемы і магчымыя праблемы з законам вымушаюць клуб думаць аб продажы гульцоў. Менавіта Макені яны лічаць сваім галоўным актывам. У клубе разлічваюць, што паспяховае выступленне гульца на ЧС-2022 у складзе зборнай ЗША павялічыць яго кошт.

Верагодна, каманду пакінуць Хуан Куадрада, Алекс Сандра і Адрыен Рабіё, кантракты якіх завяршаюцца. «Ювентус» хацеў бы падоўжыць пагадненне з Рабіё, але гэта выглядае малаверагодным.

24-гадовы паўабаронца ў бягучым сезоне правёў 16 матчаў за «Юве» і забіў 3 галы пры адной выніковай перадачы. Сам гулец хацеў працягнуць кар'еру ў АПЛ.