Усе навіны

Марата падняўся на 5-е месца ў спісе лепшых бамбардзіраў зборнай Іспаніі

1 снежня 2022, 22:43

Форвард зборнай Іспаніі Альвара Марата вызначыўся голам у матчы ЧС-2022 супраць Японіі.

Нападнік адкрыў лік на 11-й хвіліне сустрэчы.

Гэта 30-ы гол футбаліста за іспанскую нацыянальную каманду, ён выйшаў на 5-е месца ў спісе яе лепшых бамбардзіраў.

Больш забілі Давід Вілья (59), Рауль (44), Фернанда Торэс (38) і Давід Сільва (35).